Афіша

Фота&джаз

Амбасада ЗША ў Беларусі сумесна з Мінскай абласной публічнай бібліятэкай імя Пушкін ладзіць фотавыставу «Свет вітае паслоў джазу».

Амбасада ЗША ў Беларусі мае гонар прадставіць фотавыставу «Свет вітае паслоў джазу», арганізаваную ў супрацоўніцтве з Мінскай абласной публічнай бібліятэкай імя Пушкіна.

Выстава будзе працаваць з 15 па 25 верасня.

Адмысловая калекцыя фотаздымкаў і дакументаў расказвае гісторыю падарожжаў легендарных амерыканскіх джазавых музыкантаў пад эгідай Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. З сярэдзіны 1950-х і да канца 1970-х гадоў Дызі Гілеспі, Луі Армстранг, Дэйв Брубек, Дзюк Элінгтан, Бэні Гудмэн і іншыя зоркі джазу выступалі ў ролі дыпламатаў ад культуры, заваёўваючы сяброў для Амерыкі ва ўсіх кутках Зямлі, уключаючы Беларусь і іншыя савецкія рэспублікі. Для такой дыпламатыі не існавала палітычных, эканамічных і культурных межаў.

Матэрыялы выставы – 55 экспанатаў з фатаграфіямі і архіўнымі дакументамі – дэманструюць яскравыя моманты з турнэ амерыканскіх музыкантаў, якія наведалі 30 краін на чатырох кантынентах, і дазваляюць адчуць унікальную атмасферу гэтай паспяховай дыпламатычнай ініцыятывы. Канцэрты славутых выканаўцаў наведалі мільёны людзей, атрымаўшы асалоду ад мноства разнастайных стыляў і варыяцый выдатнага амерыканскага мастацтва пад назваю джаз.

У межах выставы ў Мінскай абласной публічнай бібліятэцы імя Пушкіна пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных джазавай музыцы.

15 верасня, 18:00 – «Вэб-навігатар». Агляд джазавых інтэрнет-рэсурсаў.

16 верасня, 18:00 – «Легенды джазу». Паказ дакументальнага фільма з калекцыі Пушкінскай бібліятэкі.

17 верасня, 19:00 – «Вялікія вечары джазу». Жывы джазавы канцэрт.

21 верасня, 18:00 – «Мой джаз». Гутарка з амерыканскім госцем.

22 верасня, 18:00 – «Знаёмства з джазам». Прэзентацыя па гісторыі амерыканскага джазу.

23 верасня, 16:00 – «Гарадская скарбніца джазу». Агляд джазавых рэсурсаў мінскіх бібліятэк.

25 верасня, 16:00 – Джазавы вакальны конкурс «JAmSlam».

Выстава працуе з панядзелка па пятніцу, а таксама па нядзелях, з 10:00 да 19:00 па адрасе: Мінск, Гікала 4. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (172) 293-6924.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць