Вайна44

Міністр абароны Украіны назваў тры магчымыя сцэнарыі заканчэння вайны

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў на арганізаванай выданнем Forbes Ukraine канферэнцыі «Будуем разам» 8 ліпеня падзяліўся сваім бачаннем, як будзе развівацца далей сітуацыя на ваенных франтах. Паводле яго, ёсць тры магчымыя сцэнарыі заканчэння вайны — два больш хуткія, а адзін працяглы.

«Першы сцэнарый будзе прыблізна такі ж, як і «good will», «добрая воля» расіян, якая была імі абвешчаная, калі яны беглі з Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны, Сумшчыны і вострава Змяіны. Адпаведна, я думаю, што ён будзе разбіты на некалькі ланцужкоў.

Спачатку мы выйдзем з вамі на пазіцыі да 24 лютага бягучага года, далей будуць нейкія размовы па статусе акупаваных раней Данецка, Луганска і Крыма, але за сталом з нашымі магутнымі партнёрамі», — сказаў Рэзнікаў.

Ён падкрэсліў, што «Мінска-3 дакладна не будзе, нейкіх капітуляцыйных дамоўленасцяў не будзе, і з пісталетам ля скроні ніхто весці перамовы не будзе».

«Варыянт другі — паступова мы будзем перамолваць Узброеныя сілы РФ, таму што гэта на самай справе вайна рэсурсу на рэсурс. У іх больш людзей, тэрыторыі, танкаў, самалётаў і г. д., але ўсё не сучаснае, усё даўняе, і яны сёння выкарыстоўваюць прынцып мясарубкі», — адзначыў Рэзнікаў.

Міністр мяркуе, што другі варыянт перамогі не настолькі хуткі — да канца гэтага года, магчыма, з захопам пачатку новага года.

«Трэці — больш драматычны для Расіі, гэта развал Расійскай Федэрацыі, парад суверэнітэтаў на некалькі розных суб'ектаў: Татарстан, Башкартастан, на ўсходзе і г. д. Мы гэта з вамі дакладна пры нашым жыцці ўбачым, але гэта крыху працяглая гісторыя», — расказаў Рэзнікаў.

Каментары4

  • хз
    08.07.2022
    Раньше как то не замечалось, но сегодня поражает скорость украинских министров на язык, причем их заявы могут повергнуть реально в ступор. Мне становится теперь немного ясно почему там начали катить бочки на обычных белорусов.
  • Сервелат
    09.07.2022
    хз, обычные эта тыя, хто набiвае страунiк каубасой i якiм пофiг што адсюль на украiнскiх дзяцей ляцяць самалеты i ракеты?
  • К-са Докторская
    09.07.2022
    Сервелат,сеньня жыхары акупаванага Крыма падобныя да беларусау. Не? Таксама ляцяць у бок украины ракеты, так сама идуць войски, а жыхары Крыму пьюць Массандру. Як мовицца, чыя бы карова.... 

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць