Свет11

Еўрасаюз прыняў новыя санкцыі супраць Расіі

Рада Еўрапейскага саюза прыняла новыя санкцыі супраць Расіі ў адказ на ўварванне ва Украіну. Новыя меры ўводзяць забарону на аперацыі з расійскім золатам, у тым ліку ў выглядзе каштоўнасцяў, і пашыраюць спіс тавараў, якія могуць быць выкарыстаныя Расіяй у ваеннай і тэхналагічнай сферах.

ЕС таксама заявіў пра «растлумачэнне» і карэкціроўку некаторых існуючых санкцый у сферах, якія тычацца харчовай і энергетычнай бяспекі, бяспекі авіяперавозак і доступу да правасуддзя.

У прыватнасці, забарона на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі прадпрыемствамі будзе аслабленая ў галіне перавозак сельскагаспадарчых прадуктаў і паставак нафты ў трэція краіны.

«Ні адна з мер, прынятых сёння або раней з-за дзеянняў Расіі па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, ніяк не закранае гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй і ежай, у тым ліку пшаніцай і ўгнаеннямі, паміж трэцімі краінамі і Расіяй», — падкрэслілі ў ЕС.

Каментары1

  • Жар
    21.07.2022
    На пастаўкі нафты ў трэція краіны санкцыі не распаўсюджваюцца. Гэта значыць, што эмбарга расейскай нафты ня будзе ўвогуле. Гэта ці не на той зварот Пуціна паслабіць санкцыі зроблена ?

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць