Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн здаў станоўчы тэст на COVID-19. У яго назіраюцца вельмі лёгкія сімптомы захворвання, паведамляе прэс-служба Белага дома.

Байдэн прайшоў поўны курс вакцынацыі і двойчы атрымаў бустарную дозу вакцыны. Цяпер ён пачаў прымаць лекавы прэпарат «Пакславід».
Паведамляецца, што прэзідэнт ЗША ізаляваўся ў Белым доме і працягне выконваць свае абавязкі ў поўным аб'ёме. Пасля атрымання адмоўнага тэсту на кавід ён вернецца да звычайнай працы.
Каментары