Вайна11

Амерыканскі генерал: Сітуацыя ўжо значна змяняецца на карысць Украіны, а наступленне з Беларусі цяпер вельмі малаверагоднае

Пра тое, ці змогуць Узброеныя сілы Украіны дэакупаваць поўдзень краіны, ці чакаць працягу баявых дзеянняў зімой і магчымага наземнага наступлення з Беларусі, у бліц-інтэрв'ю РБК-Украіна расказаў былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе, эксперт Вашынгтонскага цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі, генерал у адстаўцы Бен Ходжэс.

Фота: twitter.com / litdelnato

— Наколькі верагодна, што актыўная фаза баявых дзеянняў працягнецца нават зімой?

— Я мяркую, што калі Захад/ЗША працягнуць пастаўляць усё абяцанае больш хуткімі тэмпамі, то тады ўкраінскія сілы змогуць адсунуць расійскія войскі да лініі 23 лютага да канца гэтага года. Сітуацыя ўжо значна змяняецца на карысць Украіны. Я чакаю, што актыўныя баявыя дзеянні будуць працягвацца і зімой. Украіна, верагодна, захоча працягваць ціск на расійскія сілы, якія, я лічу, знясіленыя… І расійская сістэма лагістыкі асабліва знясіленая.

— Улічваючы бягучую дынаміку баявых дзеянняў, ці змогуць УСУ адбіць поўдзень краіны і абмежаваць тэатр ваенных дзеянняў Данбасам?

— Я ўпэўнены, што яны могуць зрабіць гэта, пры ўмове, што мы, Захад, працягнем дастаўляць усё, што мы паабяцалі. Ключ да гэтага — больш дальнабойнай зброі, а таксама дапамога з паляпшэннем лагістычных сетак унутры Украіны… Магчыма, прыцягнуць камерцыйную лагістычную кампанію з ЗША ці Вялікабрытаніі?

— Калі расійскаму войску ўсё ж удасца захапіць увесь Данбас, ці можа вайна перайсці ў «больш халодную» фазу?

— Я мяркую, пад «халоднай фазай» вы разумееце пат з менш актыўнымі баявымі дзеяннямі? Я не думаю, што Украіна дазволіць або павінна дазволіць гэтаму здарыцца… Гэта выгадна толькі Расіі.

— Наколькі праблематычным будзе наступ у зімовых умовах як для ўкраінскіх, так і для расійскіх войскаў?

— Гэта будзе залежаць ад таго, у каго лепш будзе лагістыка. Я думаю, ва Украіны.

— Ці ёсць рызыка, што палітычная нестабільнасць разам з энергетычным і эканамічным крызісам на Захадзе бліжэй да зімы аслабяць пазіцыі «ястрабаў», якія праштурхоўваюць аказанне большай дапамогі Украіне?

— Вось на што і разлічвае Крэмль — што заходнія ўрады паддадуцца ціску падвышаных коштаў на газ і г. д. Але я не думаю, што гэта дадзенасць. І я чакаю, што шкода эканоміцы Расіі і яе ўласнаму насельніцтву большая, чым яны паведамляюць ці што мы бачым. Я не думаю, што Пуцін мае маналітную, бясконцую падтрымку народа.

— Наколькі вялікія рызыкі таго, што расійскія войскі зноў распачнуць спробу наземнага наступлення (зімой ці бліжэй да зімы) праз тэрыторыю Беларусі?

— Я лічу гэта вельмі малаверагодным. Я не думаю, што ў іх ёсць лагістыка або жывая сіла, каб гэта зрабіць. І не ўпэўнены, што нават Лукашэнка падтрымлівае такую ідэю. І я не веру, што беларускае насельніцтва і інфраструктура будуць моцна гэтаму спрыяць. Незалежна ад гэтага, заходняя і ўкраінская разведка выявяць такое нарошчванне сілаў задоўга да таго, як яго можна будзе выкарыстоўваць для новага наступлення.

Каментары1

  • Вiця
    28.07.2022
    Мясцовае мiнiХЛО будзе выконваць усе загады крамлеускага ХЛА

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць