Эканоміка11

Беларусь змяншае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 верасня змяншае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

У адпаведнасці з урадавай пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, стаўкі экспартных пошлін на нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты зніжаюцца да 52 даляраў за тону (раней — 53 даляры), на прамагонны бензін — да 28,6 даляра за тону (было 29,1 даляра), на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя алеі — да 15,6 даляра за тону (было 15,9 даляра).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 жніўня, калі былі зніжаныя на 4%. Беларусь з 2010 года ўніфікуе стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты з дзеючымі ў Расіі з улікам бяспошліннага імпарту нафты з РФ.

Каментары1

  • Lićvin
    31.08.2022
    А калі як напісана ў Канстытуцыі:
    "Нетры, воды, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы. Землі сельскагаспадарчага прызначэння знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы."
    Беларусы атрымаюць дывідэнды?
    І агулам: https://m.youtube.com/watch?v=iDWgR4FO7rY

Цяпер чытаюць

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА2

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Набыў моц новы парадак блакіроўкі доступу да інтэрнэт-рэсурсаў1

Генсак НАТА: Эканоміка Расіі не большая за эканоміку Тэхаса, не трэба баяцца27

Пуцін папярэдзіў, што на Далёкім Усходзе хутка не будзе хапаць газу4

Прарасійскі блогер, асуджаны ў Латвіі, перабраўся ў Беларусь3

Памёр мадэльер Джорджа Армані1

Прапагандысты заявілі пра затрыманне ў Лепелі «польскага шпіёна»11

Беларус, які ўдзельнічаў у дыверсіі ў Мачулішчах, цяпер пад арыштам ва Украіне. І вось чаму

Польскі правы экстрэміст закахаўся ў транс-мадэль і выйшаў з партыі12

Міларад Додзік прыгразіў абвясціць незалежнасць Рэспублікі Сербскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА2

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць