Меркаванні

Парыж варты мэсыджу

Прагрэсіўная грамадзкасьць дакарае: «Лёлік, але ж гэта неэстэтычна!» «Затое танна, надзейна і практычна!» Пра выкарыстаньне рэжымам і яго апанэнтамі палітычных тэхналёгіяў піша Аляксандар Класкоўскі.

З аднаго боку, Мілінкевіч у Парыжы — эфэктна. Гэты козыр уладзе няма чым крыць. А яна й ня будзе. Эфэктны візыт ацэніць купка палітычных эстэтаў. Маса — проста не даведаецца. Ідэолягі пашчыравалі, каб з распаўсюдам альтэрнатыўнай інфармацыі стала глуха як у танку. Дый наагул масе болей даспадобы ня той герой, што па-француску шпарыць, а той, што ўжывае на хакеі зусім іншую лексыку («во гэта наш мужык!»).

Улюбёны занятак франдэраў-інтэлектуалаў — кпіць з «калгаснай» улады. Вось мы ўсе такія разумныя, а яны — як левы бот. Між тым рэжым паказвае здольнасьць навучацца. І цалкам згодна з законамі піяру працуе на мэтавыя групы: старым — чарговае падвышэньне пэнсіёну, дробным гандлярам — дазвол яшчэ год прадаваць парфуму, інтэлігенцыі — адстаўку палкоўніка Праляскоўскага... Лукашэнка зь небеспадстаўным гонарам кажа, што ўмее размаўляць з народам на ягонай мове.

З намэнклятурай таксама. У мінулы аўторак, прэзэнтуючы новыя-старыя кадры сваёй адміністрацыі, ён даў зразумець, што болей ператрасаць вэртыкаль ня будзе. Шэйман ды іншыя фактычна атрымалі публічныя гарантыі на будучыню. Натуральна, калі пашчыруюць дзеля самога гаранта ў крытычныя дні электаральнага ўзрушэньня.

Вельмі дакладны, разлічаны, моцны мэсыдж тым, хто мусіць тэхналягічна забясьпечыць элегантную перамогу.

Апазыцыйныя ж «зоркі» раз-пораз генэруюць прыгожыя, але зусім не тэхналягічныя пражэкты. Накшталт рэфэрэндуму пра зьмены ў Выбарчы кодэкс, адхіленьня Лукашэнкі ад удзелу ў выбарах або альтэрнатыўнага народнага галасаваньня.

Выдатныя ідэі, калі заплюшчыць вочы на дробязь: іх немагчыма ажыцьцявіць. У лепшым выпадку можна нешта імітаваць (напрыклад, канцэптуальнае сілкаваньне з Банку народнае мудрасьці). Увогуле ж фантанаваньне пражэктамі толькі расколвае апазыцыйную эліту і дэзарыентуе антылукашэнкаўскі электарат. На розныя «гістарычныя» адозвы ўжо алергія.

Крыўдна, што рэжым прысабечыў лёзунг «За Беларусь!» Але «Мы за Мі!» нагадвае або пра казённыя савецкія мітынгі, або пра савецкі гэлікоптэр (асацыяцыйны шэраг можна доўжыць).

Паліттэхналёгіі ня церпяць дылетантызму, характэрнага для тых апазыцыянэраў, што прысьвячаюць палітыцы «вольны ад працы час». Між тым улада, хай сабе й блытае крэмній з сыліконам, ужо асядлала цэнзураю Інтэрнэт (асабліва ў інтэрнаце!). 19 сакавіка можна чакаць кропкавай кібэрвайны, гэткага элегантнага электроннага бліцкрыгу з адсяканьнем крамольных рэсурсаў у сеціве.

Дый пасьля наіўна спадзявацца, што яны там стаміліся і зараз дадуць паслабленьне. Наадварот, зусім імаверна, што практычнае ўжываньне рэпрэсіўных навэляў крымінальнага заканадаўства распачнецца акурат потым. Каб не электрызаваць публіку ў крытычныя дні. Згадайце «разбор палётаў» пасьля выбараў-2001, калі на тле грамадзкай апатыі спакойна выпісалі «хімію» Маркевічу, Мажэйку ды Івашкевічу. Урок жа адгукаецца незалежным журналістам пакутлівай самацэнзурай і дасюль. А тым часам і газэты іхнія тэхналягічна вымелі з каталёгаў ды саюздрукаў.

Карацей, пакуль высакалобыя апанэнты спаборнічалі ў рамантычных пражэктах, «калгасны» рэжым мэтадычна ўмацоўваў пазыцыі.

Сёньня адно з двух: або надзець белыя пальчаткі і грэбліва казаць «фэ, які фарс!» — або прымаць няўдзячны выклік. Каманда Мілінкевіча выбрала другое. Дык няхай працуе.

Каментары

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць