Грамадства22

Вікторыя Азаранка перадала свае рэчы ўкраінскім дзецям

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перадала свае рэчы ўкраінскім дзецям, якія займаюцца тэнісам. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню btu.org.ua распавёў украінскі тэнісіст Сяргей Стахоўскі. Ён адзначыў, што гэта адбылося яшчэ на «Ралан Гарос» у канцы мая — пачатку чэрвеня.

Стахоўскі раздае дзецям падарункі. Фота: btu.org.ua

Стахоўскі ўдакладніў, што Азаранка была, маўляў, адзіным чалавекам, хто падышоў да яго, размаўляў з ім і суперажываў.

«Яна практычна пачала там плакаць з-за таго, што гэта ўсё адбываецца і яна не ведае, што ёй рабіць і як ёй рэагаваць. Яна спыталася, што можа зрабіць, і я ёй адказаў, што яна можа данаціць грошы, перадаваць рэчы, усё што можаш рабіць, тое і рабі», — сказаў украінскі спартовец.

У выніку Вікторыя перадала ва Украіну сумку асабістых рэчаў вядомага брэнда. Стахоўскі чакаў трапнага моманту — напрыклад, майстар-класаў, але яны, па зразумелых прычынах, доўгі час не праводзіліся ва Украіне.

«Нарэшце рэчы даехалі да Дняпра і Запарожжа — сёння я іх раздаў. Галоўнае, што дзецям гэта вялікі кайф, таму што гэта рэчы непасрэдна яе, гэта значыць, яны нясуць вялікую тэнісную каштоўнасць для дзяцей. Таму я ўпэўнены, што гэта падыме ім настрой», — сказаў Стахоўскі.

У апошнія месяцы Вікторыя Азаранка мела нямала праблем з-за свайго грамадзянства. У жніўні яе не дапусцілі да ўдзелу ў дабрачынным матчы ў ЗША ў падтрымку Украіны, а на адкрытым чэмпіянаце ЗША ўкраінка Марта Касцюк, з якой Азаранка раней гуляла ў пары, не паціснула ёй руку.

36-гадовы Сяргей Стахоўскі пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне ўступіў у шэрагі тэрытарыяльнай абароны.

Чытайце таксама:

Азаранка перамагла ўкраінку на US Open, тая адмовілася ціснуць ёй руку

Азаранку адхілілі ад удзелу ў турніры ў падтрымку Украіны

Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу

Вікторыя Азаранка пра адхіленне ад «Уімблдона»: «Я не буду прамаўляць як ахвяра»

Каментары2

  • Satan
    19.09.2022
    Мы тоже отдали пакет шмоток украинцам. Тихо, молча. И чо? Ну, вот я написал здесь ононимно и чо? Всем пох. Ну, отдали и отдали.
  • счётчик Гейгера
    19.09.2022
    * и Жыве Беларусь ! А яна была а спадзяюся Шчырай, Добрай, Справядлівай !

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Здаецца, мы страцілі Індыю і Расію15

У Беларусі створаць крыптабанк2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку5

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца2

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак4

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў3

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед38

У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе5

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць