Сустрэчу з блогеркай у Dana Mall кваліфікавалі як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», арганізатара затрымалі
З'явілася паведамленне мінскай міліцыі, з якога вынікае, што сустрэчу падлеткаў з расійскай 12-гадовай блогеркай у мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Mall сілавікі вырашылі разглядаць як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», а яе арганізатар затрыманы.

Паводле паведамлення:
«Днём 24 верасня ў міліцыю паступіла інфармацыя аб вялікай колькасці грамадзян у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Дана-Мол».
Да месца неадкладна выбылі нарады органаў унутраных спраў. Супрацоўнікі міліцыі з мэтай недапушчэння цісканіны прынялі меры па разгрупаванні групаў маладых людзей як у самім ГЗЦ, так і каля яго. Правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства было спынена, прыняты меры па недапушчэнні прытоку грамадзян у гандлёвы аб'ект.
Пры разыходжанні маладых людзей міліцыянтамі аказаная дапамога супрацоўнікам службы бяспекі Мінскага метрапалітэна.
На дадзены момант вызначаны і затрыманы арганізатар несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў ГЗЦ. Вызначаюцца асобы, якія маюць дачыненне да яго арганізацыі. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці».
Чытайце таксама:
З'явілася відэа надзвычайнай сітуацыі з ліфтам у Dana Mall
«Пачалася цісканіна, АМАП пачаў разганяць людзей». Што адбывалася сёння ў Dana Mall
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары