Усяго патроху22

Нацбанк уводзіць у абарачэнне манеты «Белы бусел»

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 29 верасня 2009 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Белы бусел. Жывёльны свет краiн ЕўрАзЭС»:

срэбную — намiналам 100 рублёў, пробай сплаву 999, масай 155,5 г, дыяметрам 65,00 мм;

срэбную — намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыяметрам 38,61 мм;

медна‑нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 14,35 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. На бакавой паверхнi манет надпiс: ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ КРАIН ЕўрАзЭС.

На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры на фоне фактуры травы — след бусла; злева — знак Еўраазiяцкай эканамiчнай супольнасцi i надпiс: ЕўрАзЭС; па крузе надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — проба сплаву (на срэбных), намiнал 100 РУБЛЁЎ i 20 РУБЛЁЎ (на срэбных) i 1 РУБЕЛЬ (на медна‑нiкелевай), а таксама год чаканкi.

На адваротным боку манет размешчаны: у цэнтры — выява белага бусла; злева — адлюстраванне гнязда, звiтага на ствалах дрэў, з двума птушкамi; уверсе надпiс: БЕЛЫ БУСЕЛ.

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублiкi Казахстан»: срэбная намiналам 100 рублёў i медна‑нiкелевая — якасцю «пруф‑лайк», срэбная намiналам 20 рублёў — якасцю «пруф». Тыраж срэбнай манеты намiналам 100 рублёў — 500 штук, срэбнай намiналам 20 рублёў — 7000 штук i медна‑нiкелевай — 5000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Каментары2

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць