Грамадства44

У Мінску ўсталёўваюць незвычайную скульптуру

У сталіцы з’явіцца незвычайная скульптура, якая сімвалізуе клопат аб прыродзе. Яе ўсталёўваюць побач з новым бізнэс-цэнтрам на вуліцы Даўгабродскай, 16, пішуць «Мінск-Навіны».

Скульптура ў форме рукі пакуль гатовая не цалкам: зусім хутка яна будзе клапатліва трымаць дрэва. Зробленая інсталяцыя па замове ўладальніка сеткі ювелірных крам Аляксея Карагіна. Працу выканала каманда з трох чалавек пад кіраўніцтвам уладальніка адной з мінскіх майстэрняў Андрэя Новіка.

Для стварэння твора вышынёй у 1,5 м выкарыстоўвалі пенапласт, які пакрывае 5-міліметровы пласт шклапластыку. За трываласць матэрыялу адказвае шчыльнае шкловалакно, за фактуру каменя — напаўняльнік з мармуровай крошкі, а злучальным звяном выступіла не меней трывалая поліэфірная смала з загушчальнікам.

— Падчас работ мы замовілі выразкі пальцаў з высокапорыстага і шчыльнага пенапласту, — распавядае Новік. — На заводзе рэзка даступная толькі ў двух плоскасцях, таму загатоўкі прыйшлося абточваць, скругляць і выразаць форму, ствараць контур куцікулы і пазногцяў. Тачыць пенапласт — праца не з лёгкіх, вельмі шмат пылу і смецця.

Аснова скульптуры ў некалькі пластоў насычаная спецыяльным саставам і праклееная скотчам, каб смала не раз’ела матэрыял. Каб пальцы трывала сядзелі ў бетоне, ім патрэбны каркас — яго зварылі з арматуры.

— Скульптура для горада павінна вытрымліваць усе ўмовы надвор’я, — кажа Андрэй Новік. — Фарба не падыходзіла, таму ў якасці пакрыцця была выкарыстаная смала, але ўжо калераваная ў белы колер. Яе лёгка мыць. Усяго пайшло 100 кг ліпкай масы, на мантажныя работы ў каманды пайшло 2 дні.

Дарэчы, ідэя не новая — падобная скульптура з бетону пад назвай The Caring Hand («Клапатлівая рука») усталяваная ў 2004 годзе на ўсходзе Швейцарыі ў горадзе Гларус.

Чытайце таксама:

У цэнтры Гомеля паставілі скульптуру «Катрыншчык»

Каментары4

  • Змей Рыгорыч
    29.09.2022
    Да ведь это же... СИНИЕ ПАЛЬЦЫ!!!
  • --
    29.09.2022
    а зараз гэтая рука трымае драўляные рамы ў выглядзе 2-х 8-к...
  • хх
    29.09.2022
    але чаму з пенапласту? ну калі толькі ў гэтым нейкі сімвалізм...
    вуглевадароды ж неаднаўляльныя рэсурсы... быццам бы

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»5

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У Варонежы дроны атакавалі ЦЭЦ: у горадзе знікала святло і цяпло4

МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў2

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?3

Нецікавая праца горшая за перагрузкі, даказалі навукоўцы3

Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму84

«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку19

У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі24

Расія вывела з ладу ўсе ЦЭС буйной украінскай дзяржаўнай кампаніі9

Кот Лары з рэзідэнцыі брытанскага прэм'ера зробіцца галоўным героем дакументальнага серыяла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»5

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць