Сёння сілавікі затрымалі журналіста Аляксандра Лычаўку і яго жонку, таксама журналістку Сняжану Інанец, піша «Медыязона» са спасылкай на сябра сям'і.

З раніцы абодва журналісты перасталі выходзіць на сувязь, але падрабязнасці затрымання суразмоўца «Медыязоны» не ўдакладняе. Дзе цяпер знаходзяцца муж і жонка, невядома.
Аляксандр Лычаўка — мінскі журналіст і краязнаўца, Сняжана Інанец піша для партала Onliner.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары