Свет

Расіяне бягуць ад мабілізацыі нават на Аляску

Двое расійскіх грамадзян прыплылі ў аўторак на астраўную тэрыторыю Аляскі на борце невялікай лодкі і папрасілі прытулку ў Злучаных Штатах. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў чацвер некалькі крыніц у адміністрацыі гэтага арктычнага амерыканскага штата, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад расійскай мяжы, піша Deutsche Welle.

«Двое расійскіх грамадзян прычалілі да пляжу недалёка ад Гэмбела, пасёлка на амерыканскім востраве Святога Лаўрэнція, размешчанага ў Берынгавым моры, прыкладна за 65 кіламетраў ад расійскага ўзбярэжжа», — гаворыцца ў сумеснай заяве сенатараў штата Аляска Лізы Муркоўскі і Дэна Салівана. Гэтыя расіяне «падалі прашэнне аб наданні прытулку ў Злучаных Штатах».

«Невялікае судна з двума грамадзянамі Расіі прыбыло да берагоў Аляскі ў аўторак», — пацвердзіў прадстаўнік Міністэрства ўнутранай бяспекі ў інтэрв'ю агенцтву AFP. Справа разглядаецца «ў адпаведнасці з амерыканскім іміграцыйным заканадаўствам», дадаў прадстаўнік ведамства.

Сенатар-рэспубліканец Дэн Саліван заклікаў федэральныя ўлады «падрыхтаваць план разам з берагавой аховай на выпадак, калі яшчэ больш расіян прыбудуць у раён Берынгава праліва на Алясцы». На думку ягонай калегі Лізы Муркоўскі, «гэтая сітуацыя падкрэслівае неабходнасць узмацнення бяспекі ў амерыканскай Арктыцы».

Губернатар штата Майк Данліві, аднак, не падзяляе іх заклапочанасці. «Два чалавекі, якія прыбылі з Расіі на лодцы і былі затрыманыя ў Гэмбеле, наколькі я разумею, зараз знаходзяцца ў Анкорыджы (адміністрацыйны цэнтр Аляскі. — Рэд.), і імі займаюцца федэральныя ўлады. Мы не чакаем пастаяннай плыні або флатылій людзей. Няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца, так што гэта можа быць адзінкавым выпадкам», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Якія расійскія рэгіёны аддалі больш за ўсё мужчын на вайну і што Пуціну дасць мабілізацыя?

«Нас проверяют, местные мы или нет. Просят сказать «чучинщина». Што пішуць у чатах расіян, якія хаваюцца ў Беларусі?

Не чакайце хуткіх эфектаў, але эфектаў чакайце… Пакаленне Х і пуцінская мабілізацыя

«Не-не, я на гэта не падпісваўся і не пайду». Расіяне беларускага паходжання ў шоку і жаху, шукаюць выйсця

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

Спявак Аляксей Хлястоў расказаў, ці можна ў таксі замовіць, каб прыехаў менавіта ён9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць