Грамадства22

У Брэсце вынеслі прысуд расійскаму гандбалісту, які моцна збіў мясцовага жыхара. Беларусам за каментары даюць нашмат больш

Працэс над 25-гадовым гульцом гандбольнага клуба «Данскія казакі» — ЮФУ (Таганрог) Аляксандрам Сініцыным праходзіў на гэтым тыдні ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Расійскі спартсмен быў затрыманы 10 жніўня каля рэстарана-караоке «Жэмчуг» і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання пасля канфлікту на тэрыторыі гэтай установы. Абвінавачванне яму было прад'яўлена па ч. 2 арт. 339 КК РБ (злоснае хуліганства), піша «Брестская газета».

Аляксандр Сініцын падчас гульні

Летам гэтага года «Данскія казакі» правялі ў Брэсце міжсезонны збор. У жніўні яны паўдзельнічалі ў традыцыйным «Кубку Белгазпрамбанка». Пасля адной з гульняў турніру каманда адпачывала ў караоке-бары, дзе паміж Сініцыным і работнікам установы адбыўся канфлікт.

Паводле версіі абвінавачання, Аляксандр Сініцын, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, прыблізна ў 5.10 раніцы 10 жніўня ўдарыў, а затым жорстка збіў аднаго з супрацоўнікаў караоке-бара пасля таго, як той зрабіў яму заўвагу аб непрыстойных паводзінах: за некалькі хвілін да таго расіянін спраўляў патрэбу проста пад дзвярыма ўстановы.

Пасля таго, як паміж абвінавачаным і пацярпелым адбылася слоўная сварка, работнік установы пайшоў ўсярэдзіну памяшкання. Мяркуючы па ўсім, Сініцын вырашыў адпомсціць берасцейцу за зробленую заўвагу, палічыўшы яе абразай для сябе. Ён паклікаў на дапамогу сваіх таварышаў па камандзе Мікіту Далганава і Глеба Чарнова. Утрох яны сталі выманьваць супрацоўніка ўстановы на вуліцу, моцна стукалі ў дзверы. Пасля таго, як той зноў выйшаў, было жорсткае збіццё. Удары наносіў Сініцын.

Калі пацярпелы ўпаў на зямлю ў выніку першага моцнага ўдару па твары, расіянін нанёс яму яшчэ каля дзесяці ўдараў рукой па галаве і іншых частках цела і адзін удар нагой. У выніку супрацоўнік «Жэмчугу» апынуўся на бальнічнай койцы са шматлікімі пераломамі і іншымі цялеснымі пашкоджаннямі. Ён да гэтага часу лечыцца ад атрыманых траўмаў і пашкоджанняў.

Медыцынскі агляд затрыманага гандбаліста, зроблены прыкладна праз тры гадзіны пасля інцыдэнту, паказаў 0,43 праміле алкаголю ў крыві.

Праз два тыдні пасля затрымання гульца кіраўніцтва каманды распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што здарэнне ў клубе лічаць «правакацыяй супраць расійскага грамадзяніна». Гендырэктар «Данскіх казакоў» Яўген Сямак так растлумачыў прычыну гэтай высновы: «Ёсць факт, які пацвярджае, што былі сказаныя такія словы: «Вы, рускія, прэч адсюль». Аднак у матэрыялах справы гэтая версія, відавочна, не знайшла свайго пацверджання.

Сам спартсмен сваю віну цалкам прызнаў і выказаў «чыстасардэчнае раскаянне». Ён таксама заплаціў пацярпеламу берасцейцу 13 тысяч рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды і выдаткаў на лячэнне. Сам пацярпелы заявіў, што прэтэнзій да Сініцына не мае.

7 кастрычніка суд вынес расіяніну прысуд — 3 месяцы арышту.

Чытайце таксама:

Расійскі гандбаліст, якога затрымалі за бойку ў караоке ў Брэсце, абразіўся на фразу «Вы, рускія, ідзіце адсюль»?

Чэмпіён Расіі па гандболе сядзіць у брэсцкім СІЗА за бойку ў караоке

Каментары2

  • Нрп
    07.10.2022
    Валізка чыгунка масковія
  • Мiхась
    08.10.2022
    А дзе забарона на у`езд у краiну тэрмiнам 5 год?

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым8

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць