Грамадства1616

Макей выступіў супраць размяшчэння назіральнікаў на ўкраінска-беларускай мяжы

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што знаходжанне на ўкраінска-беларускай мяжы назіральнікаў з заходніх краін будзе трактавацца як уцягванне апошніх у вайну. Ён сказаў гэта ў кулуарах пасяджэння Рады МЗС СНД у Астане, адказваючы на пытанні журналістаў.

Фота: МЗС Беларусі

«Я тут згодзен з ацэнкай, якая прагучала з расійскага боку. Калі будуць накіраваныя адпаведныя прадстаўнікі заходніх краін на мяжу Беларусі і Украіны, то гэта азначае фактычна ўцягванне гэтых трэціх краін ва ўкраінскі канфлікт», — сказаў кіраўнік ведамства.

На пытанне, ці будзе размяшчэнне такога кантынгенту ўяўляць сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі, Макей адказаў так:

«Гледзячы з якімі намерамі прыйдуць гэтыя назіральнікі або якой зброяй яны будуць узброеныя. Але тое, што цяпер адбываецца і на паўднёвых нашых межах, і на заходніх, — мы бачым, што нагнятаецца істэрыя. І не проста ідзе, скажам, слоўная нейкая рыторыка. А робяцца канкрэтныя дзеянні: перакідаюцца баявая тэхніка, узбраенні, збіраюцца вайскоўцы. Вядома, мы не павінны закрываць на гэта вочы. Натуральна, будуць выпрацоўвацца адэкватныя меры рэагавання. У тым ліку і ваеннага характару», — заявіў Макей.

Прапанову размясціць на мяжы міжнародных назіральнікаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў учора, выступаючы перад лідарамі краін G7. На яго думку, гэта дапаможа зняць правакацыі і домыслы пра пагрозу Беларусі з боку Украіны.

Сёння па гэтым пытанні выказваўся таксама дзяржсакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, і ягоная пазіцыя была больш памяркоўная. Паводле ягоных слоў, калі Украіне гэта патрэбна, то хай і размяшчае, а Беларусь у гэтым удзельнічаць не будзе. Катэгарычна супраць ён выказаўся толькі супраць размяшчэння на беларуска-ўкраінскай мяжы вайскоўцаў з Захаду.

Чытайце таксама:

Вальфовіч: Калі Зяленскаму патрэбныя назіральнікі на мяжы, то хай ён і запрашае

Каментары16

  • Bi
    12.10.2022
    лакей, запрягай коней и выезжай на расею
  • Ррн
    12.10.2022
    Ад вас Макей ничога не залежіць
  • Антиоккупация
    12.10.2022
    Кто он есть чтобы определять кто втягивается в войну а кто нет? Ложь и чушь которую они говорят уже давно всех достала, эти заявления работают как антипиар и только понижают их рейтинг и доверие. Если хотите показать, что не нужны наблюдатели, то выведите российские войска с территории, эти российские войска уже атаковали и очередная концентрация войск очевидно намекает на угрозу повторения. Выведите российские войска из Беларуси!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць