Затрымалі ўласніка дрона, лукашысты абвінавацілі яго ў здыманні вайсковай часці
Сілавікі ў сваіх каналах паведамілі пра затрыманне мужчыны, які, як яны сцвярджаюць, нібыта запусціў квадракоптар каля вайсковага аб'екта 14 кастрычніка.

Аўтары канала сцвярджаюць, што затрыманы нібыта збіраўся перадаць відэа «экстрэмістам», атрымаўшы несапраўднае паведамленне аб старце плана «Перамога». Таксама гаворыцца, нібыта ён удзельнічаў у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе. У выніку супраць хлопца распачатая крымінальная справа за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і дадаткова за ўдзел у перакрыцці дарог».
Аднак трэба ўлічваць, што ў такіх выпадках сілавікі дзеля запалохвання насельніцтва часта распаўсюджваюць прыдуманую імі самімі інфармацыю пра прычыны затрымання, якая не мае дачынення да рэчаіснасці, і прымушаюць людзей на відэа гаварыць тое, што патрэбна ім.
-
«Заробак стартаваў з $440». Беларускі расказалі, як працуюць і зарабляюць на Блізкім Усходзе
-
Прадстаўніца Акадэміі навук раскрыла ўзровень нараджальнасці ў Беларусі. Ён жахліва нізкі
-
«Рукі прэч ад сасісачак!». У сацсетках горача абмяркоўваюць барацьбу Лукашэнкі з кавай на запраўках. Некаторыя заклікаюць дзейнічаць больш жорстка
Каментары