Культура

Майстар з сякерай. У Брэсце адкрываецца незвычайная народная выстава

28 кастрычніка ў выставачнай зале ДзУК «Брэсцкі АГКЦ» (Брэст, вул. Савецкая, 54) адкрыецца персанальная выстава народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка. Яна называецца «Майстар. Творца. Паляшук» і прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння дырэктара цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна, піша «Вечерний Брест».

Фота Сяргея Мошчыка

Усе свае выдатныя работы Іван Піліпавіч стварае з дапамогай сякеры. Здаецца, грубага інструмента для мастацтва. Але, як кажа ён сам, «сячэ» ўсё жыццё. Вяскоўцы пазнаюць сябе ў драўляных скульптурах… Мае шмат узнагарод, выставы ладзіліся ў розных краінах. 

На юбілейнай выставе будуць паказаны скульптурныя кампазіцыі, графічныя і жывапісныя работы твораў Івана Супрунчыка. Усе яны адлюстроўваюць старажытныя абрады, народныя святы і традыцыі. Майстар выканаў іх у дрэве або намаляваў.

Цікава, што займацца з фарбамі Іван пачаў з дзевяці гадоў. Яго ніхто не вучыў, у Цераблічах да 1956 года не было нават электрычнасці. Але ён пешшу хадзіў за 18 кіламетраў у Давыд-Гарадоцкую бібліятэку, каб пачытаць кнігі пра мастакоў і мастацтва. Потым працаваў мастаком-афарміцелем у калгасе «Праўда», маляваў транспаранты, лозунгі. Скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. У Церабліцкай сельскай бібліятэцы адпрацаваў 36 гадоў… Вучыўся ў Завочным народным універсітэце мастацтваў (Масква) на факультэце малюнка і жывапісу… Але сапраўдным натхненнем і захапленнем заўсёды была і застаецца творчасць.

Наведаць выставу можна да 13 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць