Здарэнні44

У Мінску на вуліцы Сурганава прарвала каналізацыю. Чыноўніца: Прычына ў нядобрасумленным абыходжанні з сістэмай

На вуліцы Сурганава ў Мінску ў сярэдзіне дня 30 кастрычніка прарвала каналізацыю. Па вуліцах цяклі рэкі, а ў паветры з-за гэтага стаяў непрыемны пах, паведамляў Onliner.

Як расказала мінчанка Ганна, у доме за лазняй прарвала каналізацыю. Паводле яе слоў, прыкладна з 12.30 ішлі патокі вады, і яны не памяншаліся. Вада прыбывала так хутка, што былі засцярогі, каб не заліло БНТУ, які знаходзіўся побач.

Вада з каналізацыі запоўніла некаторыя паркоўкі, дарогі, па якіх праязджаюць машыны, нязручна было перасоўвацца і пешаходам. Усё гэта суправаджадася непрыемным пахам.

На месца надзвычайнага здарэння ў 13.37 прыехалі супрацоўнікі аварыйнай службы, праз некалькі гадзін праблему ўдалося вырашыць. Сітуацыю пракаментавала Наталля Ананіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна:

«Па папярэдніх звестках, прычынай паслужыла нядобрасумленнае абыходжанне з каналізацыйнай сістэмай саміх жыхароў раёна. У прыватнасці, аварыйная брыгада выняла камяк з ануч даўжынёй каля 1,5 метра.

Па стане на 16.00 нармальная праца каналізацыі адноўленая, спецыялісты заняліся ліквідацыяй наступстваў — ачысткай вуліцы, выдаленнем лішняй вады і бруду».

Каментары4

  • Ассенизатор
    30.10.2022
    Да, слишком много серли. 
  • А.нех
    31.10.2022
    Ну, зачем вы на ночь глядя жрёте это мясо с бульбай!! Съеште селёдочки и запейте молочком. Любую канализацию прорвёт...
  • Рэдзька
    31.10.2022
    Ну, і ў чым небясьпека ? Гэта ж не бомба ўзарвалася, усяго толькі каналізацыю прарвала. Ды з гэтым можна жыць ды жыць, прызвычаіўшыся ! А размовы, размовы колькі...

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал10

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі1

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць самая цёплая выстаўка года

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»1

Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5

«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв12

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць