Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Маркоўны хлеб — смачная і простая выпечка

Гэтая выпечка можа стаць добрым дэсертам. А маркоўны пірог з арэхамі пад апельсінавай глазурай можа нават запомніцца.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць маркоўны хлеб, вам спатрэбіцца:

  • 140 мілілітраў алею + яшчэ трохі для змазвання
  • 2 яйкі
  • 200 грамаў цукру (лепш браць карычневы)
  • 300 грамаў цёртай морквы
  • 100 грамаў разынак
  • 75 грамаў пасечаных грэцкіх арэхаў ці арэхаў пекан (па жаданні)
  • 180 грамаў мукі
  • дробка солі
  • палова чайнай лыжкі соды
  • 1 чайная лыжка молатай карыцы
  • палова чайнай лыжкі цёртага мускатнага арэху
  • палова чайнай лыжкі любой сумесі спецый для выпечкі
  • 200 грамаў халоднага сметанковага сыру тыпу маскарпонэ з не менш чым 33% тлушчу
  • 50 грамаў масла хатняй тэмпературы
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту
  • 50 грамаў прасеянай цукровай пудры
  • цэдра аднаго апельсіна
  1. Разагрэйце духоўку да 150 градусаў. Падрыхтуйце форму для хлеба — яе памер мусіць быць прыкладна 13 на 23 сантыметры. Змажце яе алеем і высцеліце паперай для выпякання.
  2. Узбіце яйкі ў вялікай місцы. Дадайце алей, цукар, цёртую моркву, разынкі і арэхі.
  3. Прасейце ў яйкавую сумесь муку, соль, соду, карыцу, мускатны арэх і спецыі. Добра ўсё перамяшайце драўлянай ці вялікай металічнай лыжкай.
  4. Выліце сумесь у форму для хлеба і разраўняйце паверхню. Выпякайце маркоўны хлеб прыкладна 1 гадзіну 15 хвілін ці пакуль шпажка, якую для праверкі можна ўваткнуць у сярэдзіну пірага, не будзе выходзіць адтуль чыстай.
  5. Дастаньце пірог з духоўкі і дайце яму астыць прыкладна 5 хвілін, потым дастаньце з формы. Перад падачай цалкам астудзіце маркоўны хлеб.
  6. Каб зрабіць глазуру, узбівайце разам у місцы маскарпонэ і масла, пакуль яны добра не перамяшаюцца. Дадайце ванільны экстракт, цукровую пудру і апельсінавую цэдру, перамешвайце ўсё, пакуль глазура не загусцее. З дапамогай шпаталя раўнамерна размяркуйце глазуру па астуджаным пірагу, калі глазура будзе цяжка размазвацца, акуніце нож у міску з гарачай вадой. Перад падачай нарэжце пірог на лусты. Маркоўны хлеб, калі ён не нарэзаны, можна захоўваць некалькі дзён, таксама смела замарожвайце яго. Замарожаны ён можа ляжаць да трох месяцаў.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя: венецыянскі маркоўны пірог

Названыя тры прадукты, абавязковыя для штодзённага ўжывання

Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты

Каментары

Цяпер чытаюць

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй13

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?19

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

Ужо каштавалі новы «Лідскі квас»?12

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты35

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй13

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць