Вайна77

Расійскі Следчы камітэт пачаў праверку выказванняў былога гульца «Што? Дзе? Калі?» 

Вядомы гулец-«знаток» інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» Раўшан Аскераў нядаўна рэзка выказаўся ў адным з украінскім Youtube-каналаў пра расійскіх вайскоўцаў, чым чарговы раз звярнуў на сябе ўвагу Следчага камітэта Расіі.

Каментуючы ваенныя падзеі, Раўшан Аскераў сказаў:

«Адзінае магчымае стаўленне да іх — гэта забіваць іх. Забіваць, забіваць, забіваць расійскіх салдат, завальваць «грузам 200» Расію роўна для таго, каб яны нарэшце зразумелі, куды яны прыйшлі, атрымалі «по щам», завылі і павярнулі зброю на Крэмль».

Раней Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Аскерава па справе аб «рэабілітацыі нацызму», пасля таго як той назваў маршала Георгія Жукава «марадзёрам са стажам» і «забойцам у пагонах».

Раўшан Аскераў ураджэнец Азербайджана, але грамадзянін Расіі. Ён пакінуў Маскву адразу пасля пачатку Расіяй вайны з Украінай і з той пары рашуча крытыкуе расійскае кіраўніцтва.

Каментары7

  • Рацыя на хвалі
    22.11.2022
    Раўшан мае рацыю!
  • Літаратура- і палітуразнаўца
    22.11.2022
    Я перачытаў выказванне гэтага хлопца: ён усё правільна сказаў.
    Ён жа не заклікаў забіваць рускіх увогуле, рускіх таму што яны рускія, рускіх жанчын і дзяцей.

    Ён заклікаў забіваць рускіх салдат, г.зн. акупантаў, агрэсараў ва Ўкраіне.
    Ну дык і Янка Купала пра акупантаў пісаў:
    Рэжце гітлерцаў паганых,
    Каб не ўскрэслі век яны.

    https://knihi.com/Janka_Kupala/Bielaruskim_partyzanam.html
  • Улад
    22.11.2022
    Ідзе вайна. Якія могуць быць іншыя заклікі адносна агрэсараў? Канешне, толькі забіваць.

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць