Польшча працягнула на некалькі кіламетраў электронны плот на мяжы з Беларуссю
Польшча падоўжыла электронны плот на 16 кіламетраў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе памежная служба краіны.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
Агульная працягласць электроннага плота складае 37 кіламетраў. На мяжы з Беларуссю палякі паставілі таксама некалькі сотняў камер (у тым ліку цеплавізійных) і працягнулі дзясяткі кіламетраў кабелю выяўлення.
Па заявах МУС Польшчы, электронны плот павінен цалкам запрацаваць да канца 2022 года.
Усяго працягласць плота складзе 206 кіламетраў. Гэта будзе самая доўгая ў свеце лінія памежнага электроннага нагляду.
-
Прадстаўніца Акадэміі навук раскрыла ўзровень нараджальнасці ў Беларусі. Ён жахліва нізкі
-
«Рукі прэч ад сасісачак!». У сацсетках горача абмяркоўваюць барацьбу Лукашэнкі з кавай на запраўках. Некаторыя заклікаюць дзейнічаць больш жорстка
-
«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука
Каментары