Культура22

Фільм «Мара» Сашы Кулак прызнаны пераможцам беларускага конкурсу «Паўночнае ззянне»

Дакументальны фільм рэжысёркі Сашы Кулак «Мара» прысвечаны падзеям 2020 года ў Беларусі. Рэжысёрка ў ім спалучае дакументальныя кадры з мірных пратэстаў з пастановачнымі сцэнамі.

«Гэта ўнікальны і прыгожы фільм, у якім дакументальны аповед спалучаецца з фантазіяй, каб даследаваць вельмі актуальную і важную тэму. Гэта не толькі агучванне несправядлівасці, але і прастора для ўяўлення», —

так пракаментавала свой выбар міжнароднае журы фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», якое складаецца з Наталлі Лібэт (Украіна), Сакарыса Сторы (Фарэрскія астравы) і Памелы Тола (Фінляндыя).

Да гэтага «Мара» ўжо атрымлівала прэстыжныя ўзнагароды — напрыклад, Silver Eye Award, якая дастаецца самым крэатыўным дакументалкам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Са слоў самой рэжысёркі, гэты фільм прысвечаны палітвязням, «якія сядзяць у турме за тое, што думалі як мы і выходзілі на вуліцы як мы».

Журы таксама адзначыла яшчэ два беларускія кінатворы.

«Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы. «Непрыхарошаны і адкрыты аповед надае падзеям, людзям і асобам, якія ў ім адлюстраваныя, значную прысутнасць — дзякуючы гуку і чорна-белай вобразнасці, ствараючы фільм адначасова кінематаграфічным і чалавечным».

«Shirey Mara» Наты Карнеевай. «Мы заклікаем рэжысёрку такой асаблівай і кранальнай анімацыі працягваць вывучаць гэтае мастацкае асяроддзе, адначасова культывуючы і песцячы свой незвычайны стыль».

Конкурс беларускіх стужак на фестывалі Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ладзіўся ў гэтым годзе трэці раз. Арганізатары сабралі адметную, цікавую і змястоўную праграму, дзе знайшлося месца і ўжо тытулаваным працам беларускіх кінематаграфістаў, і стужкам, што дэманстраваліся на пляцоўцы «Ззяння» ўпершыню. Усяго ў Беларускім конкурсе было паказана адзінаццаць фільмаў: частка з іх дэманстравалася анлайн, частка — афлайн у кінатэатрах Вільні і Таліна.

Чытайце таксама:

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» прэзентаваў беларускую праграму. Што паглядзець анлайн і на вялікім экране?

Каментары2

  • Куля
    01.12.2022
    Каждый харошый фильм должан быть на рускам языке, как этат. Эначэ награду не дадут.
  • krok
    02.12.2022
    Mara - перакладаецца з Санскрыту - сьмерць.
    "Беларуская наркомаўка" выдае слова "мара", як - "мечта"(рус.), але "мара" (сьмерць) - ніяк ні можа быць "мечтой"!..
    У Мове "мечта" - "мроя" (в.Ласт.), ані "мара"!...
    Незразумела - аўтар мае на ўвазе "мечту или смерть"?..

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград48

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях1

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў36

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград48

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць