Эканоміка

Мінскую кампанію аштрафавалі за нелегальны майнінг

Сталічная IT-кампанія майніла крыптавалюту без рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта ПВТ. За гэта Эканамічны суд аштрафаваў і фірму, і яе кіраўніка, паведамляе Office Life.

Як паведамляе Вярхоўны суд, з 1 мая 2021 года па 15 верасня 2022 года кампанія намайніла крыптавалюты Ethereum і Rvn, атрымаўшы больш за 59 тысяч даляраў незаконнага прыбытку (на момант здзяйснення здзелак па курсе Нацбанка — больш за 142,65 тыс. рублёў). Да кожнага віду крыптавалюты быў створаны асобны электронны кашалёк. Сродкі, якія на іх паступалі, пасля пераводзіліся ў наяўныя грошы.

Майнінг у Беларусі не забаронены, але, каб яго рабіць, трэба быць рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (гэта прадугледжана дэкрэтам № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»). Тое, што кампанія гэту ўмову не выканала, выявіла падатковая.

У выніку Эканамічны суд Мінска пастанавіў спагнаць з кіраўніка арганізацыі штраф у 50 базавых велічынь (1,6 тыс. рублёў), з кампаніі — 200 базавых (6,4 тыс. рублёў). Таксама будуць канфіскаваныя 50% ад сумы прыбытку (больш за 71,3 тыс. рублёў) і тэхніка коштам больш за 422,8 тыс. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю48

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі30

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты9

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю48

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць