Грамадства22

Сірата з Магілёва кінула блогера на 6 тысяч даляраў. Той думаў, што яна мільянерка

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» пра незвычайнае махлярства, якое здзяйсняла дзяўчына з Магілёва, якая ад пачатку не мела вялікіх грошай, але ўмела рабіць выгляд, што іх мае.

Фота ілюстрацыйнае

18-гадовая магілёўка, якая гадавалася без бацькоў, на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках стала выдаваць сябе за багатую маладую лэдзі, чые бацькі жывуць за мяжой і дасылаюць ўлюбёнай дачцэ шмат грошай, выконваючы ўсе яе жаданні.

На дзяўчыну «западалі» перадусім хлопцы-альфонсы, якія самі не спяшаліся дарыць дарагія падарункі, але запрашалі «заможную» знаёмую да сябе дадому. А там яна непрыкметна прысабечвала грошы і каштоўныя рэчы. Прытым рабіла гэта такім чынам, што пасля пацярпелыя нават не звярталіся ў міліцыю, бо апублічванне справы магло б разбурыць іх сямейнае жыццё.

Такім чынам дзяўчына ўзбілася на дарагія рэчы, тэлефон і нават арыгінальную сумачку Christian Dior. І ўрэшце яна прывабіла багатага магілёўскага блогера, з якім завяла перапіску ў сацыяльнай сетцы.

Дзяўчына даведалася, што ён прадаў кватэру і атрымаў буйную суму наяўнымі, а праз месяц атрымала доступ і да ягонай кватэры.

Неўзабаве яна знайшла, дзе захоўваюцца грошы, але адразу ўсю суму красці не стала, а пачала ўпотай браць патроху, за грошы блогера ствараючы ў тым ліку і ў ягоных вачах вобраз багацейкі, якая атрымлівае шчодрую падтрымку ад бацькоў. 

Нейкі час дзяўчына жыла падвойным жыццём у сваё задавальненне.

Хлопцу яна гаварыла, што гэта бацькі даслалі грошы, а сябрам і знаёмым, якія сустракалі яе ў барах і кавярнях у дарагіх рэчах, — што гэта шчодрыя падарункі цяперашняга маладога чалавека.

Але ўся схема абрынулася тады, калі прыкладна праз месяц хлопец вырашыў купляць новую кватэру і не далічыўся ў сваіх запасах больш за 6 тыс. даляраў. Абвінавачаная ў крадзяжы, дзяўчына паспрабавала перавесці стрэлкі на сяброў блогера, якія прыходзілі ў госці, але дабілася толькі таго, што пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. А там неўзабаве разблыталі ўвесь клубок.

У ходзе следства высветлілася, што абвінавачаная, акрамя ўсяго іншага, наведвала дарагі фітнес-клуб, дзе скрала буйную суму ў іншай жанчыны.

Дзеянні 18-гадовай жыхаркі Магілёва былі кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 209 КК («Крадзеж, учынены ў буйным памеры»). Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай і прысудзіў да 2 гадоў пазбаўлення волі і штрафу 20 базавых велічынь (640 рублёў). Таксама ёй трэба будзе пакрыць шкоду пацярпелым, а на яе маёмасць наклалі арышт.

Каментары2

  • Беларуска
    15.12.2022
    Гэта папраўдзе вельмі сумная гісторыя. Дзеці без бацькоў, якіх проста выкідаюць у даросле жыццё, часта не ведаюць, як заработаць на жыццё, а часам і на выжыванне. Колькі такіх гісторый, калі маладыя людзі сядзяць у турмах за крадзяжы, бо проста не ведалі, як можна жыць іначай
  • Реалистка
    31.01.2023
    Ловкая девица, но из-за неопытности неосторожная. Когда выйдет из тюрьмы, будет хитрее. Мне вот интересно, а как она сможет "возместить ущерб"? Не думаю что у нее есть на это средства или вдруг найдутся за время пребывания в тюрьме

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць