Вайна

ISW: Масква, магчыма, рыхтуе зімовы наступ, але ён наўрад ці будзе паспяховым

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у апошняй са сваіх штодзённых зводак-аналізаў выказвае здагадку, што паказ у апошнія дні па расійскім тэлебачанні паездак і нарадаў ваеннага і палітычнага кіраўніцтва Расіі, а таксама запланаваная на панядзелак сустрэча Пуціна і Лукашэнкі сведчаць пра падрыхтоўку Масквой нейкіх рашучых дзеянняў на фронце ў блізкія месяцы — але гэтыя дзеянні наўрад ці будуць паспяховымі.

ISW лічыць, што паказ у апошнія два дні нарады прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з міністрам абароны Сяргеем Шайгу, начальнікам генштаба Валерыем Герасімавым і камандуючым расійскімі сіламі ва Украіне Сяргеем Суравікіным, а таксама паездкі Шайгу ў Паўднёвую ваенную акругу — гэта адказ на прэтэнзіі і крытыку расійскіх вайскоўцаў блогераў-ультранацыяналістаў, але не толькі.

«Упартыя спробы расійскіх ваенных чыноўнікаў паказаць, што яны актыўна ўдзельнічаюць у планаванні ваенных дзеянняў і кантралююць іх, асабліва ў адсутнасць пэўных перамог у Украіне, могуць азначаць, што Расія рыхтуецца ў найбліжэйшыя месяцы аднавіць наступ ва Украіне», — пішуць аналітыкі ISW.

Прыкметы падрыхтоўкі такога наступу яны бачаць і ў маючай адбыцца ў панядзелак сустрэчы Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі: амерыканскія эксперты ўслед за шматлікімі ўсходнееўрапейскімі калегамі мяркуюць, што Пуцін зноў будзе схіляць Лукашэнку да больш актыўнага ўдзелу ў вайне.

Аднак ці будзе здольная расійская армія на паспяховы наступ у хуткім часе — на гэты конт у ISW захоўваюцца вялікія сумневы.

Мабілізаваныя рэзервісты і прызыўнікі, на думку экспертаў, яшчэ не навучацца ваяваць дастаткова добра, каб праводзіць хуткія і паспяховыя аперацыі. Да таго ж у Расіі не хапае танкаў, артылерыі і дальнабойнай зброі, і гэтая праблема наўрад ці будзе вырашана ўжо гэтай зімой.

«Пуцін усё роўна можа аддаць загад аб вялікіх наступальных аперацыях ужо зімой, але важна не пераацэньваць здольнасць расійскіх або злучаных расійска-беларускіх сіл паспяхова праводзіць такія аперацыі», — піша ISW.

Да таго ж, паводле ацэнкі амерыканскіх аналітыкаў, Лукашэнка наўрад ці пагодзіцца паслаць сваю армію ва Украіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці38

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці38

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць