Грамадства2424

У Вільні загінуў добраахвотнік палка Каліноўскага. Паліцыя ўзяла пад варту другога экс-каліноўца

Трагічны выпадак адбыўся 18 снежня. У выніку яго загінуў былы добраахвотнік палка Каліноўскага, піша «Радыё Свабода». Як стала вядома «Нашай Ніве», абодвум хлопцам трошкі за 20 гадоў.

Здарэнне адбылося ў кватэры іншага экс-каліноўца. Разам з імі таксама была жонка наймальніка жылля.

Непасрэдна перад смерцю загінулы нібыта папрасіў гаспадара кватэры пайсці паразмаўляць з ім у асобным пакоі. Яны засталіся там сам-насам. У выніку праз нейкі час хлопца знайшлі ў тым жа пакоі з нажом у сэрцы.

Гаспадара кватэры, былога добраахвотніка палка Каліноўскага, літоўская паліцыя ўзяла пад варту на месцы здарэння.

У паліцыі Літвы пацвердзілі, што трагічны выпадак сапраўды адбыўся. Паводле інфармацыі літоўскіх праваахоўнікаў, труп грамадзяніна Беларусі з колата-рэзанай ранай у вобласці грудной клеткі быў знойдзены каля 00:46 18 снежня ў адным з жылых дамоў.

Другога беларуса затрымалі, ён мае статус падазраванага. Распачатае дасудовае расследаванне паводле артыкула 129 «Забойства» Крымінальнага кодэкса Літвы.

Высвятляецца, гэта самагубства ці забойства.

Як вядома «Нашай Ніве», абодвум хлопцам было трошкі за 20 гадоў, адзін з іх быў парамедыкам і збіраўся вяртацца на фронт. Загінулы быў паважаным чалавекам у палку Каліноўскага, ён выцягваў параненых з поля бою.

Каментары24

  • гоблен
    21.12.2022
    Вы правда думаете, что попробовав вкус крови и вернувшись в Россию, "лихие 90-е" устроят только русские? И на фронт людей тянет исключительно патриотизм, а не желание убивать?

    Наивные
  • Тота
    21.12.2022
    Відавочна, што палку не хапае пары моцных псіхолагаў і нармальнай рэабілітацыі. З 35 мільенаў еўра, што вылучылі Ціханоўскай, можна было бы і зрабіць нешта для хлопцаў, калі ўжо не можаце даць зброю. А ўвогуле, маладыя па 20 гадоў павінны вучыцца ў універы, яны яўчэ дзеці па сутнасці, бо калі паглядзець на ўкраінскіх ваяроў, там звычайна 30+
  • Алкаш
    21.12.2022
    Дапіліся да смерці.Не дарэмна Лука столькі гадоў спойвае "народзец".

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку8

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве зрабілі «здаровы» грыльяж з прарошчанай зялёнай грэчкі — хочуць замяніць імпартныя батончыкі3

У Мінску мужчына пакінуў здымачную групу без электрычнасці — скраў генератар7

Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра7

Газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу спыніў прыём сыравіны з Казахстана пасля ўдару дронамі1

Абрабаваны Луўр3

Якія новыя месцы добраўпарадкуюць у Кастрычніцкім раёне сталіцы

Былы дырэктар Ліцэя БДУ расказаў, як Коля Лукашэнка нечакана яму дапамог8

Нікаля Сарказі будзе адбываць пакаранне ў адзіночнай камеры3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку8

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць