Грамадства

Мінчанка пакінула 2000 зваротаў на партале 115.бел. У тым ліку з-за мяжы

Экаактывісты з бясплатнай інфармацыйнай службы па рашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» пагаварылі з мінчанкай, якая пакінула 2000 зваротаў на партале 115.бел і не збіраецца спыняцца, піша Citydog.by.

Што адбылося

Мінчанка Паліна Бурко, якая з'яўляецца экаактывісткай і ў цяперашні момант жыве ў Рызе, лічыць, што зварот на 115.бел — «гэта вельмі просты і бяспечны метад актывізму, які можна практыкаваць з любой кропкі планеты. Нават калі вы пераехалі за мяжу, нішто вам не перашкаджае палепшыць свой родны горад: праглядаючы чужыя гісторыі ў Instagram, можна заўважыць праблему і паскардзіцца праз 115.бел».

Паліна распавяла, што пачала актыўна звяртацца ў службу ў верасні 2020 года: «Хацелася неяк заняць ЖЭСы, каб замест таго, каб рэзаць бел-чырвона-белыя стужачкі і зафарбоўваць палітычныя графіці, яны заняліся вырашэннем рэальных бытавых праблем».

У нейкі момант колькасць яе зваротаў дайшла да тысячы ці нават дзвюх, хоць цяпер дадатак паказвае лічбу 522: «Магчыма, нейкая частка была выдаленая, але нешта і вырашылі».

Гісторыі зваротаў

«Мой самы «любімы» выпадак, — распавядае Паліна — пра тратуар на прыпынку каля майго дома. Ён доўгі час быў у настолькі жахлівым стане, што знаёмая бабуля зламала з-за яго ключыцу.

І я, і шэраг іншых людзей з восені 2020 года накіроўвалі звароты з просьбай пракласці ў тым месцы новую дарожку, але праблема доўгі час ігнаравалася. Скончылася ўсё тым, што ў адным запыце я напісала, што пачну пісаць ва ўсе СМІ. І раптам праца пачалася, і ўвосень 2021 года на тым месцы ўжо ляжаў новы тратуар».

Былі і мілыя выпадкі. Напрыклад, скаргі на тое, што каля станцыі метро «Інстытут культуры» на вуліцы Магілёўскай ёсць невялікая, заваленая смеццем пустка. Там не толькі ўсё прыбралі, але і пасадзілі кусты і дрэвы.

Са смешнага дзяўчына ўспамінала, як некалькі разоў прасіла прыбраць смецце каля свайго дома — на што атрымала званок з ЖЭСа з парадай «паменш гуляць, каб адпраўляць ім менш зваротаў».

Чытайце таксама:

Вас тут клічуць на адкрыты анлайн-занятак па беларускай мове

У Мінску зачыняецца адзін з найстарэйшых салонаў прыгажосці

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць