Свет11

Служба дзяржбяспекі Латвіі заклікала сваіх грамадзян не ездзіць у Беларусь і Расію на зімовыя святы

Рэкамендацыя латвійскай спецслужбы выкліканая «наяўнымі рызыкамі бяспекі ў рэгіёне» ў сувязі з развязанай Крамлём вайной супраць Украіны, а таксама «агрэсіўнай рыторыкай» Расіі ў дачыненні да Латвіі.

У СДБ Латвіі нагадалі, што спецслужбы Мінска і Масквы «часцей за ўсё спрабуюць завербаваць грамадзян Латвіі непасрэдна на тэрыторыі сваіх краін».

Таму латвійская спецслужба рэкамендуе грамадзянам «быць асцярожнымі» пры кантактах з любымі расійскімі і беларускімі дзяржаўнымі ўстановамі, а таксама асобамі, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах, ВНУ, у навукова-даследчых інстытутах і сферы высокіх тэхналогій.

У той жа час паехаць латышам у Беларусь цяпер вельмі проста. Вясной гэтага года Лукашэнка ўвёў бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і Латвіі, летам — для грамадзян Польшчы. 21 снежня бязвізавы рэжым працягнулі на ўвесь 2023 год.

Каментары1

  • Vir
    23.12.2022
    Nie, usio roūna paprucca. Nu, a z insaha boku, liudziam treba -  jany jeduc`. Služba dziaržbiaspieki maje svaje klopaty, a liudzi -  svaje, kali ūžo rasajuc` jechac`. I služba dziaržbiaspieki ich nia vyrasyc`...

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць