Літаратура22

«У той дзень памерла разам з табой». Дзяўчына пачала весці дзённік пасля гібелі на вайне свайго хлопца

Валанцёрка Ала Карпенка сустракалася з дэсантнікам Яўгенам Базылеўскім, які ваяваў пад Бахмутам. Яўген служыў у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе з пачатку ўварвання расіян. У гарачых пунктах Украіны быў з 2015 года. Аднак увечары 13 снежня варожы снарад забраў жыццё 27-гадовага байца. Каб перажыць страту, дзяўчына пачала весці публічны дзённік у сацсетках з моманту, калі даведалася пра яго смерць, піша «Украінская праўда».

«Дзяўчына, якая ніколі не дачакаецца». Фота са старонкі Алы Карпенка

Ала вырашыла святкаваць Каляды 25 снежня яшчэ ўвосень. І больш за ўсё хацела святкаваць іх разам з Яўгенам.

Дзяўчына ўспамінае, як падчас апошняга яго прыезду яны ўбачылі каля крамы ката, кошку і кацянят. Яўген назваў іх «маленькай сям'ёй», а тады дадаў, «як і мы».

«Заўтра Каляды. Але я правяду іх не з табой, бо нашу маленькую сям'ю разбурыў танкавы снарад, знявечыўшы тваё цела і забраўшы душу. У той дзень я памерла разам з табой», — піша Ала Карпенка.

Трагічную вестку яна даведалася ноччу 14 снежня. З таго часу, адзначае, усё як у тумане.

Загінулы Яўген. Фота з архіва Алы

17 снежня а 10-й раніцы Ала прыехала ў морг у Дняпры. Некалькі целаў ляжала на насілках, большасць — у ненатуральных позах. Гэта былі пераважна неапазнаныя целы. Ахоўнік убачыў дзяўчыну і адвёў да дзяжурнага.

«13 снежня я напісала, што вельмі хачу цябе абняць. Ты сказаў, што таксама, але спачатку павінен збегаць у душ. Вайна, усе справы, душа няма, толькі вільготныя сурвэткі. Ты ўжо не ўбачыў тое паведамленне, але я напісала, што люблю цябе нават смярдзючым і нямытым.

Такім цябе я сёння і ўбачу — так, брудным і знявечаным. Але я цябе і так люблю.

Папрашу санітараў, каб прывялі цябе ў парадак — памылі, забальзамавалі і пераапранулі ў новенькае. Таму што іншыя, акрамя пабрацімаў, не маюць права бачыць такім уразлівым. І такім прыгожым я павязу цябе ў твой родны Кіеў, да родных», — распавядае дзяўчына.

Архіўнае фота з 2015 года

Камандзір роты бачыў, як забіла Яўгена, але Ала да апошняга моманту верыла, што ён памыляецца. «Кажуць, прыляцелі акурат у галаву, прабіла лёгкае і раздрабніла нагу. Як ты і казаў, кулі цябе не любяць. Затое асколкі і міны цябе пераследуюць. Кавалачак асколка з папярэдняга разу нашу на шыі. Аднак я не паверу ў тваю смерць, пакуль сама тое на свае вочы не ўбачу», — напісала дзяўчына, калі накіроўвалася на апазнанне.

На мяшку і на жэтоне была адна і тая ж лічба — 7793. Але выдалі асабістыя рэчы яе хлопца. Сярод іх — гадзіннік, тэлефон, жэтон-смяротнік.

«Яны пахнуць не табой, а моргам. Хоць не — на жэтоне засталася твая кроў і шмат бруду. Гэтак жа і на гадзінніку. Праўда, тут больш гразі. Гразі з Бахмуцкай зямлі, якую ты так дбайна абараняў.

Жэтон я забяру сабе на памяць пра цябе. І буду з гонарам яго насіць, каб ён (як і ты) мяне ахоўваў», — кажа дзяўчына.

У моргу яна зрабіла вельмі эмацыйнае фота, якое падпісала: «Я буду вечна трымаць цябе за руку, мой герой. І нават калі ты ўжо не з намі».

7793. Фота з архіва

Ала распавядае, што абяцала на сустрэчу нафарбаваць вусны чырвонай памадай. «Пазаўчора, яшчэ калі ён быў жывы, я зрабіла гэта, каб укласці яму ў навагодні ліст ад рукі. Цяпер пакладу ў магілу перад крэмацыяй. Думаю, яму спадабаецца», — апісвае ліст, запоўнены адбіткамі вуснаў у чырвонай памадзе.

Ліст, які давялося ўкласці ў труну

Да апошняй сустрэчы Ала рыхтавалася, нават пайшла ў салон. «Цяпер абавязкова трэба нафарбавацца — ты вельмі любіў мае размаляваныя чырвонай памадай вусны і намаляваныя стрэлкі. Толькі перад гэтым трэба абавязкова накласці маску — твар запух ад рыданняў. Хоць ты прымаў мяне любой», — успамінае дзяўчына загінулага воіна.

Але ўручылі берэт дэсантна-штурмавых войскаў і два сцягі: чырвона-чорны і сіне-жоўты. Развітанне адбылося ў Кіеве 21 снежня.

Каментары2

  • Пеця
    25.12.2022
    Гэта вайна павiнна закончыцца развалам гэтай сатанiнскай расеi, а не проста лiквiдацыяй крэмлеускага гiтлера, па iншаму яна ужо не павiнна закончыцца.
  • Яр
    25.12.2022
    Які сум. Нажаль такіх гісторый вельмі багата. І з кожнай мы яшчэ больш верым у перамогу Ўкраіны!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа45

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць