Свет

У Індыі выпаў з акна гатэля расійскі дэпутат-«адзінарос» са спіса Forbes

У горадзе Раягада на ўсходзе Індыі ля Бенгальскага заліва разбіўся насмерць дэпутат ад «Адзінай Расіі» з Уладзімірскай вобласці Павел Антаў. Паведамляецца, што ён выпаў з акна гатэля. Раней Антаў уваходзіў у рэйтынг Forbes найбагацейшых расійскіх дзяржслужачых і дэпутатаў.

Павел Антаў. Фота з сацсетак

65-гадовы Антаў 25 снежня ўпаў з трэцяга паверха гатэля Sai International. Усяго ў гатэлі тры паверхі, на фасадзе ў некалькіх нумарах ёсць балконы.

За некалькі дзён да таго, 22 снежня, сябру Антава, 61-гадоваму прадпрымальніку Уладзіміру Быданаву, стала дрэнна ў нумары «ад празмернай колькасці алкаголю», і ён памёр у шпіталі.

У паліцыі смерць Антава назвалі суіцыдам, а генеральны консул Расіі ў Калькуце Аляксей Ідамкін сказаў, што паліцыя «пакуль не бачыць крымінальнага складніка» ў абедзвюх смерцях.

Некралог па Антаве з'явіўся на сайце уладзімірскага Заканадаўчага сходу, прычыны смерці там не называюцца.

Паводле інфармацыі расійскай «Медыязоны», у 2000-х Павел Антаў заснаваў мясаперапрацоўчы камбінат «Уладзімірскі стандарт». У 2018 годзе, калі ён стаў дэпутатам ад «Адзінай Расіі», задэклараваў даход у 9,97 млрд рублёў і ўзначаліў рэйтынг Forbes па даходах дзяржслужачых і дэпутатаў. У наступным годзе ён заняў 26-е месца, а ў 2021-м у спіс ужо не трапіў.

У чэрвені ў запісе Антава ў Whatsapp з'явілася сторыс пра абстрэл расійскімі вайскоўцамі жылога дома ў Кіеве. Ад трапляння ракеты ў шматпавярхоўку пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку расійская грамадзянка і яе дачка; муж жанчыны загінуў. У сторыс Антава былі словы: «Па праўдзе кажучы, інакш, чым тэрор, гэта ўсё назваць вельмі складана».

Неўзабаве сторыс выдалілі, а Антаў назваў яе «вынікам тэхнічнай памылкі». «Падкрэслю яшчэ раз, што я з'яўляюся прыхільнікам прэзідэнта і патрыётам сваёй краіны, шчыра падзяляю мэты «СВА», — дадаў тады «адзінарос».

Каментары

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць