Свет11

Дочкі Пуціна і беларус, які вучыўся на нелегала ў Акадэміі СВР. У Расіі апублікаванае расследаванне пра канспіратыўныя кватэры

Расійскае выданне The Insider выпусціла расследаванне пра канспіратыўныя кватэры КДБ, якія існуюць з часоў СССР, і як яны выкарыстоўваюцца цяпер.

Фота: vecteezy

За КДБ у Маскве лічыліся сотні канспіратыўных кватэр, дзе хавалі сведак і праводзілі таемныя сустрэчы. Іх называлі «зязюлямі» і афармлялі на неіснуючых людзей альбо на дзяржпрадпрыемствы. Пасля скасавання КДБ большую частку «зязюль» забралі сабе ФСБ і ФСА, а астатнія дасталіся СВР (Службе замежнай выведкі Расіі), паведамляе The Insider.

Па інфармацыі выдання, у канспіратыўных кватэрах СВР жылі дочкі Пуціна — Марыя і Кацярына. Таксама ў некалькіх «зязюлях» хавалі высланых з ЗША расійскіх шпіёнаў, а ў астатніх жывуць слухачы акадэміі СВР, якіх рыхтуюць для працы за мяжой.

Напрыклад, у адной з іх па маскоўскім адрасе: Навінскі бульвар дом 25, кв. 10 (былая вул. Чайкоўскага), калісьці размяшчаўся назіральны пункт КДБ за пасольствам ЗША. Там дзень і ноч дзяжурылі аператыўнікі са спецыяльнай фотаапаратурай, і як толькі нехта з амерыканскіх дыпламатаў сядаў за руль, следам ехала група КДБ. Пасля развалу СССР з 1993 года жылплошча перайшла да знешняй разведкі, а гаспадаром аформілі нейкага Сцяпанава В. А., які не меў ні даты нараджэння, ні пашпарта, ні сваякоў. Там сталі праходзіць таемныя сустрэчы афіцэраў СВР з завербаванымі дыпламатамі з краін Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Блізкага Усходу. 

«У 2010 годзе на ўездзе ў двор паставілі шлагбаум, у кватэры зрабілі шыкоўны рамонт. Неўзабаве з'явіліся жыхары — старэйшая дачка Пуціна Марыя Варанцова і яе галандскі муж Ёрыт Фаасэн. Муж і жонка паміж сабой размаўлялі па-англійску, іх кругласутачна ахоўвалі супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта», — расказвае The Insider.

Марыя Варанцова, старэйшая дачка Пуціна. Скрыншот з відэа

А ў іншай «зязюлі» на Масфільмаўскай вуліцы, 17/25 жыла малодшая дачка Пуціна Кацярына Ціханава. Пры СССР канспіратыўная кватэра выкарыстоўвалася для сустрэч з завербаванымі выкладчыкамі РУДН, МДІМА і МДУ, а ўжо пасля перадачы ў СВР гэтую жылплошчу аформілі на Ларыёнава І. М., які таксама не мае даных, дакументаў і біяграфіі.

«Ціханава жыла на Масфільмаўскай зусім нядоўга, неўзабаве яна пераехала ў асабняк недалёка ад рэзідэнцыі Пуціна. Мяркуючы па ўсім, падставай для пераезду паслужылі суседзі-наркаманы і серыя кватэрных крадзяжоў, якія адбыліся ў доме», — піша выданне.

Пра яшчэ адну «зязюлю» на Беражкоўскай набярэжнай, 8 хадзілі чуткі, што ФСБ хавала там перабежчыка з АНБ Эдварда Сноўдэна, якому ў ЗША пагражае 30-гадовы турэмны тэрмін. Як высветліла выданне The Insider, канспіратыўная кватэра знаходзіцца на дзявятым паверсе і выкарыстоўваецца КДБ з 1960-х.

Што яшчэ стала вядома?

Выданню ў тым ліку стала вядома, што ў «зязюлях» пасля развалу СССР у розны час жылі вядомыя расійскія шпіёны, такія, як Ганна Чапман (Кушчанка), палкоўнік СВР Міхаіл Васянкоў, Андрэй Бязрукаў і яго жонка Алена Вавілава (пасля іх выдачы назад у Расію з ЗША, яны паводле ўказа Пуціна былі ўладкаваныя на працу ў энергетычныя кампаніі «Раснафта» і «Нарыльскі нікель») і іншыя.

«Сталі вядомыя адрасы больш за 16 кватэр у розных раёнах Масквы, якія па ўсіх сваіх прыкметах падобныя да «зязюль». Прычым адну з іх на вул. Акадэміка Бачвара абрабавалі, з яе злачынцы вынеслі ноўтбук, цвёрды дыск, набор адкрутак і 5 тысяч рублёў. Пацярпелым аказаўся супрацоўнік КДБ Беларусі Уладзімір Багаслаўскі, які раней вучыўся на «нелегала» ў Акадэміі СВР», — піша The Insider.

Чытать яшчэ:

ЗША ўводзяць санкцыі супраць яшчэ 25 прадстаўнікоў рэжыму

У Расіі Януковічу, Медведчуку і Азараву прапанавалі стварыць урад Украіны ў выгнанні

Урсула фон дэр Ляен паабяцала Расіі «дзесяцігоддзі рэцэсіі» з-за санкцый

Каментары1

  • ЯНКА
    18.01.2023
    То бок, дачка Пуціна жыла ў даволі непрывабным васьміпавярховіку савецкай забудоўкі. Прышпільная сьціпласьць. :)

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка2

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам11

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка2

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць