Грамадства

Чалавека з асаблівасцямі слыху асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі

У Кастрычніцкім судзе Віцебска вынесены прысуд па справе Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пад пастом у тэлеграм-канале пакінуў каментары. Суд іх палічыў як тыя, што «негатыўна ацэньваюць, прыніжаюць аўтарытэт, гонар і годнасць Лукашэнкі».

Сведкам па справе выступаў супрацоўнік ГУБАЗіКа, які ўбачыў, што Дзяніс пад псеўданімам пакінуў каментары ў тэлеграме. Таксама сведкам на працэсе выступіў аднакурснік Дзяніса, які паведаміў, што «чуў неаднаразова ад яго негатыўныя выказванні ў адрас Лукашэнкі. Таксама бачыў, як Хаўханаў у месенджары Telegram праглядаў ролікі, якія крытыкуюць Лукашэнку».

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым.

З Дзяніса спагналі на карысць фінупраўлення Віцебскага гарвыканкама 246 рублёў за прызначанага яму адваката.

Дзяніс Хаўханаў ураджэнец Віцебскай вобласці, ён мае прафесійна-тэхнічную адукацыю і групу інваліднасці. У працэсе над ім удзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?3

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць, лайкаць і дызлайкаць каменты. Вось якія механізмы бяспекі79

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме5

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

У Мінску з'явіўся новы папрашайка. Вось на што ён просіць грошы6

Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць палітвязняў у Беларусі5

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты7

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?3

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць