Грамадства66

Беларуская амбасада ў Берліне адмовіла ў консульскай падтрымцы грамадзяніну, які працаваў у Германіі і там памёр

Пра ганебную сітуацыю, у якую патрапіла консульства Беларусі, паведаміў першы амбасадар Беларусі ў Германіі Пётра Садоўскі, да якога сваякі памерлага звярнуліся з просьбай перакласці тэкст заключэння пра факт смерці. 

Паводле Садоўскага, факт адмовы аказаць абавязковую консульскую дапамогу свайму грамадзяніну вынікае з паліцэйскага пратакола і даведкі пра факт смерці. Паводле іх, грамадзянін Беларусі N. (прозвішча не называецца з этычных меркаванняў) быў знойдзены мёртвым у сваім пакоі ў сумесна арандаванай кватэры суседам, які вярнуўся пасля навагодніх святкаванняў 2 студзеня 2023 года. Гэты чалавек патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што здарылася.

Службоўцы па справах надзвычайных здарэнняў (у ФРГ гэта пажарная служба з медэкспертам) правялі макраскапічныя працэдуры і канстатавалі факт смерці чалавека без магчымасці сфармуляваць прычыну, якая да яе прывяла.

Пасля таго, як гэта прадугледжана міжнароднымі пагадненнямі аб аказанні консульскіх паслуг, да якіх Рэспубліка Беларусь далучылася яшчэ на пачатку 1990-х гадоў, паліцыя звязалася з консульскім аддзелам амбасады Беларусі з мэтай атрымання консульскай падтрымкі (прысутнасць пры аглядзе дакументаў, высвятленне ўзаемадачыненняў з працадаўцам, наяўнасць крэдытных і банкаўскіх картак, грошай, маёмасці, працэс апячатвання жытла, складанне пратакола, магчымая аплата першасных дзеянняў у правядзенні мікраэкспертызы, транспартаванне нябожчыка на малую адлегласць і г. д.).

Амбасада, паводле сведчання сваякоў нябожчыка, катэгарычна адмовілася выконваць свае службовыя абавязкі. У выніку нябожчык знаходзіўся ў моргу з позняга вечара (23:59) 2-га да 11-га студзеня (9 гадзін раніцы), калі ў моргу інстытута было зроблена медыцынскае заключэнне без правядзення ўскрыцця цела, дзе канстатавалася няяснасць прычыны смерці.

Усе немалыя выдаткі панеслі сваякі памерлага, аплаціўшы прыватнай беларускай фірме за перавозку нябожчыка ды іншыя фармальнасці. Аўтапсія была праведзена толькі праз некалькі дзён і выпісана адпаведна новае патолагаанатамічнае заключэнне. Пахаванне па месцы жыхарства ў Беларусі адбылося толькі 19 студзеня. З дня смерці да пахавання прайшло 17 дзён. Дагэтуль справа да канца не высветленая і не скончаная.

Абыякавыя адносіны беларускай консульскай службы да сваіх абавязкаў, сцвярджае Пётра Садоўскі, наклалі свой адбітак і на дзеянні нямецкага боку.

Паводле яго, першая даведка пра смерць і макраэкспертыза (да правядзення аўтапсіі) аформленыя з парушэннямі інструкцыі. Паводле яе, усе запісы ў рубрыках павінны ўносіцца разборліва блокшрыфтам, у той час як у нямецкім арыгінале пратакола агляду цела нябожчыка спецыялістамі службы надзвычайных сітуацый ёсць некалькі зусім нечытэльна накрэмзаных слоў, якія не маглі расшыфраваць нават носьбіты мовы.

Сваякі нябожчыка будуць звяртацца ў МЗС з адпаведнай заявай, Пётра Садоўскі, карыстаючыся сваім правам як амбасадар у адстаўцы, таксама мае намер звярнуцца ў беларускае МЗС з адпаведным запытам. 

Чытайце таксама:

«Без беларускіх пашпартоў яны пачнуць звярэць і паднімуць Ціханоўскую на вілы». Дзеля чаго Лукашэнка пазбаўляе «беглых» грамадзянства

Каментары6

  • BLR
    22.01.2023
    От дзіва. Дый ім напляваь на ўсіх. Яшчэ чаго, грошы нейкія яны будуць выдаткоўваць, ды й корпацца з нябожчыкам. Ага, зараз.
  • Мангол
    22.01.2023
    BLR, канешне. Там пасля жніўня 2020 засталася адна навалач. Вы бачылі амбасадара Беларусі ў Германіі? Гэта дзіця толькі можа пераводзіць з нямецкай і ўсё. Сумлення - 0. Грошыыыыы, бацька, давай!
  • Сэмюэл
    22.01.2023
    Почти год как заявленно об оптимизации загранучреждений Беларуси с "недружественными странами" со стороны официальных властей. Торговля с Европой обвалилась, отказ от Евро в валютной корзине Нац. Банка. Естествено после того как нефтянку, удобрения, древесину санкции ввели в ЕС и прочее. Расчеты в Евро блокировали с нашими банками. Расчетливые власти Беларуси еще в апреле заявили об оптимизации штатов и ассигнований на дип. представительства. Дословно: "чего вкладываться если нет отдачи и не просматривается". Они там больше для демонстрации флага теперь. Не напрямую, но косвенно следствие санкций и общего серьезного ухудшения отношений. Естественно, для бедной страны, накладно нести финансовое бремя полноценных международных миссий в ЕС. РФ, Китай и прочее СНГ сейчас наши основные торговые партнеры. Нашим гражданам по идее надо бы учитывать новые реалии.

Цяпер чытаюць

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?2

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Усе навіны →
Усе навіны

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог26

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес2

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

Буйны перавозчык адмяняе 75% рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй19

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса36

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?2

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць