Урад Беларусі зноў прыняў рашэнне зменшыць мыта на экспарт нафты. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 79 ад 31 студзеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад штомесяц пераглядае стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС.
Мінулым разам пошліны мяняліся ў пачатку студзеня 2023 года: тады яны паменшалі вельмі істотна — амаль у тры разы.
Лютаўскія змены куды больш сціплыя. Стаўкі цяпер будуць такія:
- на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — 12,8 даляра за тону (раней 16,7 даляра);
- на прастагонны бензін — 7 даляраў за тону (раней 9,1 даляра);
- на таварны бензін, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алівы змазачныя — 3,8 даляра за тону (раней 5 даляраў).
Чытайце таксама:
Беларусь амаль у тры разы зменшыла стаўкі экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты
-
У эканамічным плане сярэднестатыстычны беларус цяпер жыве лепш, чым 6 гадоў таму, а немец — не. Як такое магчыма?
-
Беларускія дальнабоі ў Еўропе: гарачая дыскусія ў сацсетках пра тое, у якой краіне яны зарабляюць найбольш і маюць найлепшыя ўмовы працы
-
Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту
Каментары