Вайна22

Тувінцы апублікавалі відэазварот: іх білі і мучылі пад Данецкам

Мабілізаваныя з Тувы паскардзіліся на збіццё і пагрозы з боку вайскоўцаў «ДНР». Кіраўнік Тувы накіраваў у самаабвешчаную рэспубліку сваіх прадстаўнікоў, віцэ-спікер Дзярждумы Шолбан Кара-Аол, які ўзначальваў рэспубліку больш за дзесяць гадоў, паабяцаў сам выехаць да аўтараў звароту.

Мабілізаваныя з Тувы запісалі відэазварот, у якім паскардзіліся на самаўпраўства вайскоўцаў самаабвешчанай «ДНР» і ваеннай паліцыі. Зварот быў запісаны на тувінскай мове, яго пераклад на рускую мову апублікаваў тэлеграм-канал «Азіяты Расіі».

На відэа стаяць людзі ў масках і камуфляжнай вопратцы. Адзін з іх распавядае, што іх мабілізавалі 29 верасня, тры месяцы яны праходзілі падрыхтоўку ў Навасібірску. Але ў вучэбнай частцы іх «не навучалі і не рыхтавалі для баёў на перадавой».

29 снежня мабілізаваных адправілі ў Данецк, частку з іх — на перадавую.

Пасля таго, як некалькі вайскоўцаў з Тувы атрымалі раненні, высветлілася, што іх не прыпісалі ні да якога падраздзялення Мінабароны Расіі, у іх «няма камандавання».

Таксама тувінцы паскардзіліся на пабоі і пагрозы з боку прадстаўнікоў народнай міліцыі так званай «ДНР».

«4 лютага 2023 года прыехалі вайскоўцы з «ДНР». У нас стралялі аўтаматамі, прымушалі адціскацца. Сказалі, што мы жывымі адсюль не выйдзем. Казалі, што мы адносімся да іх, да ДНР… Вайсковая паліцыя прыехала і пабіла нас», — заявіў адзін з вайскоўцаў.

У нейкі момант відэазварот змяняецца кадрамі з мабільнага тэлефона, на якіх узброеныя людзі ў вайсковай форме валяць на зямлю мужчыну ў камуфляжы, які стаіць перад імі на каленях, і, верагодна, збіваюць.

Кіраўнік Тувы Уладзіслаў Хавалыг папрасіў старшыню ўрада самаабвешчанай «ДНР» Віталя Хацэнку праверыць законнасць дзеянняў «народнай міліцыі», згаданыя ў відэа, а таксама накіраваў сваіх прадстаўнікоў у «ДНР» для «непасрэднага разбору на месцы».

«З усёй краіны ў рамках частковай мабілізацыі бацькі, мужыкі, сыны адправіліся абараняць айчыну, выконваць задачы спецыяльнай ваеннай аперацыі. Гэта абуральны выпадак, які дыскрэдытуе становішча мабілізаваных», — сказаў кіраўнік Тувы.

«Перапыняю камандзіроўку ў Сібіры і вылятаю для высвятлення абставінаў. Армія — гэта заўсёды парадак і дысцыпліна. Без прыніжэння чалавечай годнасці малодшых і адначасова ўсвядомленага падпарадкавання камандзірам», — напісаў у тэлеграм-канале віцэ-спікер Дзярждумы, былы кіраўнік Тувы Кара-Аол.

Каментары2

  • Грышка
    06.02.2023
    Ах, яшчэ адзін прыклад «маральнага вяршэнства» «русского мира» над «амаральным Захадам». (Сарказм)
  • Реалистка
    06.02.2023
    Сношала лягушка змейку...))))))

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць