Грамадства22

Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

8 лютага арцыбіскупу-эмерыту Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя па выдаленні пухліны.

Як заслужаны іерарх сам паведаміў са шпіталя Catholic.by, хірургічнае ўмяшанне, паводле лекараў і яго самаадчування, прайшло паспяхова.

Арцыбіскуп цяпер адчувае сябе добра і праходзіць пасляаперацыйную рэабілітацыю.

«Напярэдадні Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага, малітоўна яднаюся з усімі хворымі. Няхай Маці Божая з Лурда сваім заступніцтвам нас умацоўвае і выпрошвае ласку здароўя для душы і для цела»,— перадаў іерарх у тэлефоннай размове.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад усяго сэрца дзякуе лекарам і ўсім, хто моліцца ў інтэнцыі яго хутчэйшага выздараўлення, і спадзяецца на тое, што неўзабаве з новымі сіламі працягне служыць Богу і людзям.

Каментары2

  • даведка
    10.02.2023
    Кондрусевич, видимо, в 2020 выезжал на лечение в Польшу, а пропаганда твердила, что за инструкциями ЦРУ.
  • Грышка
    10.02.2023
    Дзякуй Богу. Хуткага выздараўленьня й моцнага здароўя арцыбіскупу Тадэвушу.

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар Ліцэя БДУ расказаў, як Коля Лукашэнка нечакана яму дапамог8

Нікаля Сарказі будзе адбываць пакаранне ў адзіночнай камеры3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку8

Як на запраўках кінуліся выконваць загад Лукашэнкі ФОТЫ27

У Расіі пасля ўдараў дронаў гараць Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самары і газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу3

Лявон Халатран адкрыў з камандай бістро-бар у Варшаве — чым будуць здзіўляць?1

Беларусу ў рэшце трапіла незвычайная манета. Яна каштуе значна даражэй за намінал1

Чаму так шмат «срачыкаў» у апазіцыі і што з імі рабіць? Дзядок адрэагаваў на канфлікты ў дэмакратычным руху33

«Не каралям!» У ЗША прайшлі маштабныя акцыі пратэсту супраць Трампа. Той адказаў у сваёй манеры16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць