Грамадства1212

Кіраўнік МЗС Венгрыі: Я прыбыў у Мінск гаварыць пра мір ва Украіне

У Мінск прыляцеў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта. Пра мэты свайго візіту ён напісаў у фэйсбуку, піша «Украінская праўда». 

Паводле яго слоў, Венгрыя чакае, што ўсе члены міжнароднай супольнасці як мага хутчэй пачнуць дзейнічаць у інтарэсах міру і пазбягаць любых крокаў, якія могуць прывесці да працягу або эскалацыі вайны. «Гэта мірная пазіцыя, якую я буду займаць на перамовах у Мінску сёння», — заявіў Сіярта.

У той жа час ён чакае крытыкі свайго візіту ў Беларусь — гэта першы за вельмі працяглы перыяд візіт еўрапейскага чыноўніка такога ўзроўню ў Мінск.

«Відавочна, што многія будуць атакаваць візіт, але наша пазіцыя выразная: каналы камунікацыі павінны быць адкрытымі. Калі б мы гэтага не зрабілі, я не змог бы сёння данесці да вас заклік да міру», — заявіў Сіярта.

Каментары12

  • Mar
    13.02.2023
    Опять Лукавый всех переиграл.
  • Маці
    13.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • BLR
    13.02.2023
    А які мір можа даць Лукашенка, ці паспрыяць міру, калі ен ніхто, ен утрыманец умоўнай улады на акупаванай тэрыторыі (хто бы што не спрабаваў пярэчыць з палятолягаў/экспертаў). Адзінае што яшчэ яму удаецца зарбіць - хай будзем лічыць, што ўдаецца - так гэта не ўступіць у вайну супраць Украіны наяўным беларускім войскам. Можа менавіта па гэта прыляцеў хадок пагутарыць? Ну то варта сказаць, што і тут Лукашенка гулец вельмі ўмоўны.
    Да Пуціна варта ляцець, то бок да Лаўрова з Шайгой, а яны потым "старцу" перададуць пажаданьні

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі5

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі5

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць