Здароўе

Ужыванне незвычайнай марской істоты можа змяніць працэс старэння

Вынікі новага даследвання на мышах паказалі, што ўжыванне прадуктаў з плазмалагенамі могуць запавольваць працэсы старэння клетак і развіцця шматлікіх узроставых захворванняў.

Фота: vecteezy

Згодна з нядаўнім даследаваннем, праведзеным у Кітаі, у мышэй, якіх кармілі экстрактамі істоты з назвай «марскі шпрыц», знікалі некаторыя прыкметы старэння. Марскія шпрыцы (ці асцыдыі) адносяцца да тунікатаў — падтыпу марскіх бесхрыбетных жывёлін, розныя віды якіх ужываюцца ў ежу ў розных краінах па ўсім свеце. Марскія шпрыцы атрымалі сваю назву таму, што яны, як правіла, пырскаюць вадой, калі іх вырываюць з іх салёнага дома.

Экстракты з марскога шпрыца, якімі кармілі мышэй, называюцца плазмалагенамі — гэта тып ліпідаў (тлушчоў), які змяшчаецца ў мембранах клетак органаў чалавека, такіх як мозг, ныркі, мышцы і лёгкія. Яны выконваюць мноства функцый, уключаючы рэгуляванне абмену інфармацыяй паміж клеткамі, абарону клетак ад пашкоджання ДНК і памяншэнне запалення.

Мінулыя даследаванні паказалі, што колькасць плазмалагенаў у крыві змяншаецца з узростам і асабліва ў людзей з хваробай Альцгеймера — найбольш распаўсюджанай формай узроставай дэменцыі.

Дык што там з плазмалагенамі?

Значная колькасць плазмалагенаў утрымліваецца ў курыцы, свініне, мідыях, грабеньчыках і, вядома ж, марскіх шпрыцах, якіх ядуць у Карэі і Японіі.

У сваім апошнім даследаванні навукоўцы давалі плазмалагены самкам мышэй сярэдняга ўзросту ў значна больш высокіх канцэнтрацыях (прыкладна ў 300-500 разоў вышэй), чым звычайна ў порцыі, напрыклад, курыцы або грабеньчыкаў. Затым яны ацанілі памяць мышэй і некаторыя важныя параметры, якія змяняюцца ў мозгу з узростам, уключаючы колькасць нервовых ствалавых клетак, якія ствараюць новыя нейроны, а таксама колькасць сувязяў паміж гэтымі нейронамі. Гэтыя паказчыкі асабліва важныя для падтрымання здольнасці вучыцца, запамінаць і разважаць.

Выявілася, што ўсе згаданыя параметры палепшыліся ў мышэй, якія ўжывалі плазмалагены цягам двух месяцаў. Акрамя таго, у гэтай групы значна зменшылася развіццё запаленчых працэсаў у параўнанні з мышамі з кантрольнай групы на звычайнай дыеце. Запаленне ўзмацняецца з узростам і лічыцца важнай прычынай пагаршэння сімптомаў хваробы Альцгеймера.

Даследчыкі таксама паказалі, што ў мышэй палепшылася памяць. Каб зрабіць гэта, яны звярнуліся да тэста, які патрабуе ад тэстуемых выкарыстання сэнсарных навыкаў, у тым ліку добрага зроку.

Улічваючы, што мышы з узростам, як правіла, цярпяць ад страты сэнсарных навыкаў (напрыклад, ад слепаты і страты слыху), таму да гэтых знаходак навукоўцы прапануюць ставіцца асцярожна. Таму што ўяўнае паляпшэнне памяці насамрэч можа быць вынікам паляпшэння толькі сэнсарных навыкаў, а не самой памяці.

Аднак існуе таксама і больш ранняе даследаванне, падчас якога людзей з лёгкімі кагнітыўнымі парушэннямі кармілі плазмалагенамі (на гэты раз з грабеньчыкаў) двойчы на дзень цягам 24 тыдняў. Удзельнікі паказалі паляпшэнне памяці, што, аднак, назіралася толькі ў падгрупе пацыентаў жаночага полу ва ўзросце да 77 гадоў. Прычына, па якой гэта спрацавала толькі для гэтай падгрупы, незразумелая і патрабуе далейшага вывучэння з большай групай удзельнікаў.

Герапратэктары: прэпараты, якія запавольваюць старэнне клетак

Навукоўцы кажуць, што неабходная дадатковая праца. Важна высветліць, як плазмалагены затрымліваюць старэнне і ці выходзяць іх эфекты за межы мозгу, уключаючы іншыя важныя органы: напрыклад, сэрца, мышцы і імунную сістэму.

На сённяшні дзень ёсць даныя пра больш як 200 ужо выпрабаваных на жывёлах герапратэктараў. У многіх даследаваннях даследчыкі паказалі, што герапратэктары могуць палепшыць працу жыццёва важных органаў. Было таксама паказана, што некаторыя з іх затрымліваюць пачатак і цяжкасць узроставых хранічных захворванняў, такіх як астэаартоз, хваробы сэрца, астэапароз і хвароба Альцгеймера ў лабараторных жывёл.

Наступным крокам з'яўляецца тэставанне гэтых лекаў на людзях, але гэта складана з-за спосабу тэставання і дазволу на выкарыстанне лекаў. Звычайна гэта адбываецца ў людзей з пэўным захворваннем і пасля таго, як хвароба была дыягнаставаная. Аднак гэтыя прэпараты, хутчэй за ўсё, дадуць найлепшыя вынікі, калі іх прымаць менавіта з мэтай прадухілення ўзроставых хвароб.

Каб праверыць іх, даследчыкі павінны вызначыць, хто знаходзіцца ў групе рызыкі развіцця таго ці іншага ўзроставага захворвання, а затым правесці доўгае і дарагое выпрабаванне. Але нават калі гэтыя даследаванні будуць паспяховымі, застаецца пытанне аб эканамічнай мэтазгоднасці і бяспецы выкарыстання герапратэктараў для прафілактыкі захворванняў, звязаных з узростам. Магчыма, іншыя меры, такія як паляпшэнне дыеты і фізічныя практыкаванні, могуць быць такімі ж добрымі, калі не лепшымі сродкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА9

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА9

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць