На сёння сіноптыкі аб'явілі пра аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер і завіруху. Наступствы непагадзі заснялі ў некаторых гарадах.

Фота: «Віртуальны Брэст»
У Брэсце са сцяны жылога дома раніцай абвалілася вялікая частка мінваты — уцяпляльніка, піша «Віртуальны Брэст». Пацярпелы шматпавярховік — на вуліцы Кірава. Жыхары расказваюць, што здарылася гэта з 10 да 11 ранку. Кавалкі ўцяпляльніка ляжалі на ўваходзе ў пад'езд. Да вечара смецце прыбралі.
Відэа гэтага здарэння даслалі таксама чытачы «Анлайнера».
Моцны вецер быў і ў Гродне, ён зносіў будаўнічыя агароджы.
Каментары