Эканоміка

Пастаўшчыка агародніны аштрафавалі за завышэнне цэн 

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што ў выніку правядзення праверкі ТАА «Белагароднінагандаль» быў выяўлены факт рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі па завышаных цэнах. У выніку кампанію аштрафавалі на больш чым 580 тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі МАРГ, у перыяд з красавіка 2021 года да снежня 2022-га пры пастаўцы свежай бульбы, рэпчатай цыбулі, морквы, буракоў, белакачаннай капусты, а таксама свежых яблыкаў названая кампанія замест акрэсленай лімітнай максімальнай надбаўкі 30% выкарыстоўвала аптовую надбаўку да 267,19%.

У прэс-службе Міністэрства дадалі, што за азначанае парушэнне Эканамічны суд Гомельскай вобласці прыцягнуў гэтую арганізацыю да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў двухразовым памеры неабгрунтавана атрыманай выручкі — 584 216,16 рубля.

Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці таксама прыцягнулі службовую асобу, адказную за фарміраванне цэн. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг1

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы2

Як даведацца, ці апырсквалі клубніцы: адзін просты спосаб раскрые праўду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць