Літоўскія мытнікі 20 лютага прадухілілі на мяжы з Беларуссю спробу ўвозу ў краіну кантрабандных абразоў.

Фота: Lietuvos Respublikos muitinė
Мужчына з грамадзянствам Расіі спрабаваў перасячы беларуска-літоўскую мяжу на легкавым аўтамабілі. Мытнікам ён паведаміў, што яму няма чаго дэклараваць, аднак супрацоўнікі вырашылі ўсё адно праверыць транспарт.
Падчас агляду машыны ў ёй знайшлі сем старадаўніх абразоў, кошт якіх ацанілі ў 534 еўра. Штраф, які пагражае парушальніку, куды большы — ад 1820 да 4000 еўра.
Каментары