Грамадства

Больш за 5000 беларусаў летась папрасілі прытулку ў Еўрасаюзе

У 2022 годзе беларусы падалі 4651 запыт на атрыманне прытулку ў краінах ЕС. Такія лічбы прыводзяцца ў справаздачы агенцтва ЕС па пытаннях надання прытулку. 451 зварот быў пададзены паўторна. Агулам жа летась грамадзяне Беларусі падалі 5051 запыт, адзначае Reform.by.

Паведамляецца, што 88% ад усіх пададзеных запытаў былі задаволеныя, а разгляд 2018 спраў яшчэ працягваецца.

Як адзначае агенцтва ЕС па пытаннях надання прытулку, летась па беларускіх запытах было прынята 4436 рашэнняў. 512 чалавек атрымалі адмовы, статус бежанца атрымалі 423 чалавекі, а дадатковую абарону — 3501 беларус.

Для параўнання: у 2021 годзе было 487 адмоў, статус бежанца надалі 420 беларусам, а дадатковую абарону — 1046.

Увогуле ў 2022 годзе краіны ЕС атрымалі 966 тысяч запытаў аб наданні прытулку — гэта прыкладна на 50% больш, чым у 2021-м. Найбольшую колькасць зваротаў падалі грамадзяне Сірыі (132 тысячы) і Афганістана (129 тысяч). За імі ідуць грамадзяне Турцыі (55 тысяч), Венесуэлы (51 тысяча) і Калумбіі (43 тысячы).

Найбольш часта станоўчыя рашэнні прымаліся адносна грамадзян Сірыі, Беларусі, Украіны, Эрытрэі, Емена і Малі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць