Грамадства66

Лукашэнкаўцы думалі, што расійскі самалёт падарвала ДРГ з Украіны 

Як стала вядома «Нашай Ніве», лукашэнкаўцы падазравалі ў атацы на расійскі А-50 украінскую дыверсійна-разведвальную групу, якая зайшла на тэрыторыю Беларусі.

«Узмацнілі ахову граніцы. Нагналі людзей, пільнуем кожны кіламетр, каб не даць вярнуцца ва Украіну меркаванай ДРГ», — ананімна паведаміў «Нашай Ніве» суразмоўца з Пагранічнага камітэта. 

Як вынікае з інфармацыі ад пагранічнікаў, лукашэнкаўцы напачатку лічылі, што за атакай на стратэгічны расійскі самалёт А-50, які быў пашкоджаны ў Мачулішчах, стаіць украінская ДРГ, якая пратачылася праз доўгую, тысячакіламетровую супольную граніцу, і атакавала расійскую тэхніку. 

Лукашэнкаўскія СМІ пакуль ні слова не напісалі пра здарэнне на аэрадроме.

Ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт далёкай разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Кіраўнік аб’яднання Bypol Аляксандр Азараў паведаміў, што расійскі самалёт А-50 атакавалі з паветра. Напад з дапамогай двух дронаў учынілі ўдзельнікі плана «Перамога», яны цяпер у бяспецы.

Самалёт у Мачулішчах атакавалі двума дронамі беларусы, удзельнікі плана «Перамога» — Азараў

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

Каментары6

  • мясцовы2
    27.02.2023
    Вангую, што зладзяць нейкаму небараке з украінскім пашпартам правакацыю, і будзе ў нас яшчэ адзін працэс "Кавалёў-Канавалаў"-2
  • БВА
    27.02.2023
    Хаха, дурачкi :)
  • Нефіг лётаць без шлёма
    27.02.2023
    Лукашэнка папаў на бабкі. Кошт а50 утрымаюць з чарговага крэдытнага траншу.) Сілавікам абедзве версіі як сярпом па ядрах. Калі партызаны - не даглядзелі КДБ і МУС, бо ў краіне "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў" нядбайна пільнавалі стратэгічны аб'ект. Калі ДРГ, то касяк пагранкамітэта і куратара АСАМ Віці. Класны падарунак да візіту ў Кітай. Прыедзе назад злы, бы чорт, учыніць разнос, будуць адстаўкі, бо трэба ж путлеру дэманстраваць актыўнасць па прадухіленню рэцыдываў. Ну і, нажаль, могуць кагосьці з невінаватых людзей забраць.

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць