Грамадства88

Конкурс прыгажосці «Міс Міншчына — 2023» перанеслі, бо не змаглі завабіць прыгажунь

25 лютага ў Палацы культуры Маладзечна мусіў адбыцца кастынг абласнога конкурсу прыгажосці «Міс Міншчына — 2023». Але ахвотных прыгажунь набралася настолькі мала, што арганізатары былі вымушаныя перанесці яго на пазнейшы тэрмін, напісала «Мінская праўда».

Фота: Mlyn.by

Дырэктарка Палаца культуры Таццяна Цагалка патлумачыла, што анонсы мерапрыемства распаўсюджваліся задоўга да кастынгу і нібыта нават выклікалі цікавасць: «Дзяўчаты тэлефанавалі, ўдакладнялі ўмовы, пакідалі заяўкі».

Так яно ці не так, але вынік аказаўся несуцяшальны. «Выбраць канкурсантку для абласнога конкурсу прыгажосці «Міс Міншчына — 2023» сёння мы не змаглі б. Занадта мала ўдзельніц прыйшло на кастынг. Таму аднагалосным рашэннем журы перанесла яго на больш позні тэрмін», — сказала Цагалка.

Зараз арганізатары будуць звязвацца з дзяўчатамі, якія спачатку нібыта хацелі ўдзельнічаць, але пасля ад гэтага адмовіліся, і высвятляць прычыны адмовы. Пасля таго абяцаюць прызначыць дату новага кастынгу.

Каментары8

  • даведка
    27.02.2023
    Все приличные девушки в полураздетом виде ушли на соседний кастинг «Мисс Минск — 2013»...
  • Абу
    27.02.2023
    А чаму б не пашукаць у палатцы і савеце? Тамака ж сапраўдны кветнік - каралеўства стылю і вытанчанасці. Адныя начосы чаго вартыя - чыстае замілаванне!
  • Mar
    27.02.2023
    Конкурсы красоты были в тренде лет 20-30 назад. Сейчас, когда времена и люди изменились, когда женщины борются за гендерное равенство, эти конкурсы выглядят устаревшими и убогими. От них веет нафталином так же, как и от главного зрителя, ради кого они проводятся.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца5252

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

«Букет ад Сяргея, торт ад дзяцей і праца»: як Святлана Ціханоўская адзначае свой 43-ці дзень нараджэння2

Пад Лагойскам сёння ноччу перакуліўся аўтамабіль. Айфон кіроўцы сам адправіў паведамленне ў МНС1

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін і чакае правакацый7

Пайшоў з жыцця захавальнік памяці Барысава Аляксандр Розэнблюм1

«Адчуй смак роднай мовы». «Камунарка» выпусціла цукеркі «Родныя словы»6

Беларусь адчувае адказ на затрыманне польскага манаха — намеснік кіраўніка МЗС Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся52

ГрамадстваАбнаўляецца52

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць