Усяго патроху22

Чаму беларуская птушка штогод ляціць на зімоўку на адзін і той жа лапік зямлі на поўдні Афрыкі?

Тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач» даведаўся пра цікавую гісторыю пра Ляду, самку — гібрыда вялікага і малога арляцоў, якая гняздуецца на нашай сярэдняй Прыпяці, а зімуе на поўдні Афрыкі. Аказваецца, заўсёды на адным і тым жа месцы, і для гэтага ёсць грунтоўныя прычыны.

Арлец Ляда. Фота: Jose Manuel Mendez Garcia

Нядаўна ўжо паведамлялася, што Ляда адной з першых пачала вясновую міграцыю і ўжо выправілася ў кірунку роднай Беларусі. Цяпер яна набліжаецца да Уганды.

А зімуе Ляда кожны год у Замбіі, больш чым за 8500 км ад радзімы. Месца яе зімоўкі — лапік зямлі плошчай усяго каля трох квадратных кіламетраў.

Чаму Ляда штогод выбірае для зімоўкі менавіта гэтае месца?

Рэч у тым, што на гэтым кавалачку Замбіі з мэтай аховы дзікай прыроды створаны нацыянальны парк «Касанка». І сюды на зімоўку прылятаюць больш за 10 мільёнаў (!) пальмавых крыланаў, буйных родзічаў нашых кажаноў.

Пальмавыя крыланы. Фота: Wikimedia Commons

Такая велізарная шчыльнасць крыланаў — сапраўдны рэстаран для мноства драпежнікаў. Відаць, для нашай Ляды таксама.

У нацыянальным парку «Касанка»

Ляда прылятае ў Замбію акурат у канцы кастрычніка — тады, калі пальмавыя крыланы ўжо на месцы. І менавіта ў крыланавы лес яна і лётала кожны дзень на працягу амаль усёй зімоўкі.

У нацыянальным парку «Касанка»

А ў другой палове лютага Ляда рушыла ў зваротны шлях на поўнач. І за яе міграцыяй можна сачыць на анлайн-карце.

Чытайце таксама:

Вясна ідзе. Беларускія птушкі, на якіх усталяваныя перадатчыкі, ужо кіруюцца з Афрыкі бліжэй да радзімы

Каментары2

  • Абу
    01.03.2023
    Сімвалічна. Толькі ў нас будзе наадварот. Нашы кажаны на радзіме. І неўзабаве і тыя, хто застаецца, і тыя, хто з'ехаў, збяруцца, каб іх патрэскаць.
  • Парубень
    01.03.2023
    І што тая птушка забыла на тым поўдні Афрыкі ? Кантынент поўны агрэсіі, карупцыі, чорнага расізму, квітнеючага пірацтва на моры, антысанітарыі, хваробаў. А птушцы нібы пофік, яна ляціць !

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Парадзіх возяць з Хойнікаў у Рэчыцу, з Вілейкі ў Маладзечна. Ва ўсёй Беларусі зачыняюць раддамы26

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць