Свет44

Ва Украіне працягваецца грыпозная паніка

Памерлі ад грыпу 67 чалавек. Захварэла 191 тыс. чалавек.

Міністэрства аховы здароўя, паводле стану на 17:00 1 лістапада, пацвярджае 60 выпадкаў смерці ад грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў, пачынаючы ад 19 кастрычніка ў заходніх абласцях краіны.

Найбольшая колькасць памерлых у Львоўскай вобласці — 29 чалавек.

Усяго ва Украіне захварэлі 191 431 чалавек, шпіталізавана — 7 тыс. 524 чалавек, паведамляюць украінскія СМІ.

Агмень эпідэміі рассоўваецца з захаду краіны ў цэнтр.

Прэзідэнт Юшчанка заклікаў людзей як найчасцей заставацца дома, не выходзіць без патрэбы на вуліцы і карыстацца сродкамі лекавання ды звяртацца пры першай неабходнасці да медыкаў, паведамляе інфармагенцтва УНІАН.

Учора ва Украіне было прынята рашэнне пра каранцін ва ўсіх навучальных установах – школах, тэхнікумах, ВНУ – на тры тыдні, адмяняюцца канцэрты, розныя сходы.

Спынены прызыў у войска.

Таксама прыпынены чэмпіянат Украіны па баскетболе, не выключаецца, што нават матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж кіеўскім «Дынама» і міланскім «Інтэрам» 4 лістапада пройдзе пры пустых трыбунах.

Украіна звярнулася па дапамогу да Польшчы і ўсіх суседніх краінаў, на мяжы з Беларусі з нашага боку ўведзены санітарны кантроль. Славаччына перадала Украіне палову свайго стратэгічнага запасу медычных масак — 200 тысяч. У Кіеў прыбылі эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія маюць дапамагчы ўладам у планаванні антыэпідэмічных захадаў.

У Мінску з 20 кастрычніка, паводле Мінскай гарадской санітарна-эпідэмічнай службы, павялічылася інтэнсіўнасць сезоннага ўздыму хварэння на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Сумарны паказчык вырас на 40%, а штодзённа па дапамогу звяртаецца 5-6 тыс. і болей мінчан.

Вакацыі ў мінскіх школах, у Маладэчне і Берасцейскай вобласці падоўжаны на тыдзень, да 6 лістапада.

З мэтай засцярогі і прадухілення ўзнікнення вострага рэспіраторнага захворвання, у тым ліку грыпу, нагадваюць пра неабходнасць прафілактычных лекавых сродкаў, перадусім Арпетола ды інш.

Што да Беларусі, то паводле Мінздароўя на свіны грып тут захварэлі 59 чалавек, колькасць захварэлых на грып і ВРВІ не паведамляецца, але адзначаецца, што кожны дзень да дактароў у Мінску звяртаецца мінімум па 5‑6 тыс. чалавек.

Каментары4

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?49

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

З’явілася нечаканая версія прычыны знікнення Мельнікавай, якая «шмат што тлумачыць»37

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць