Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпендыю для беларусаў
У пятніцу Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага пераходнага кабінета наведалі Бостан, дзе сярод іншага былі прынятыя і ў Гарвардскім універсітэце — адной з найпрэстыжнейшых навучальных устаноў свету.

Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала стварыць беларускую праграму, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпендый магла б мець назву імя Алеся Бяляцкага.
Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская згадала, што План Маршала, дзякуючы якому адбудоўвалася Еўропа пасля Другой сусветнай вайны, быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. «І цяпер новы План Маршала неабходны для Беларусі», — заявіла Ціханоўская.
Таксама падчас візіту ў Бостан уздымалася пытанне супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным мэдыя і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі
Ціханоўская: Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі
Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць
Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары