Грамадства44

Лібер — пра Цапкалу, Янчэўскага, Добкіна, EPAM і дуэт з Ляўчук 

Павел Лібер — адзін з самых вядомых праграмістаў Беларусі. Напярэдадні выбараў 2020-га ён сышоў з EPAM пасля 18 гадоў працы на кампанію, каб займацца платформай «Голас». Менавіта сюды беларусы дасылалі фота сваіх бюлетэняў, дзякуючы чаму ўдалося атрымаць доказы масавых фальсіфікацый. Сёння Лібер заняты развіццём платформы «Новая Беларусь», якая ўжо мае больш за 22 000 спамповак. Павел бачыць яе інструментам кансалідацыі і пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці, якая зможа супрацьстаяць лукашэнкаўцам.

Павел Лібер. Скрын відэа

У вялікай гутарцы ТОК мы размаўляем з Паўлам пра будучыню ПВТ і чысткі ў ІТ, як кашмараць за данаты, як працуе сістэма сачэння за беларусамі, пра магчымае блакаванне сацсетак і ютуба ў Беларусі і далучэнне да расійскага інтэрнэту. Гаворым пра ролю ў падзеях 2020-га Мікіты Мікада, Яраслава Ліхачэўскага і Максіма Баграцова. У размове Лібер тлумачыць, чаму лічыць, што Лукашэнка застанецца і пасля перамогі ва Украіне, апісвае, як бачыць новыя выбары ў Беларусі. Малюе лічбавую Беларусь, якая зможа супрацьстаяць Пуціну і лабіраваць свае інтарэсы. А таксама распавядае пра дуэт з Маргарытай Ляўчук, аўто за $85 000 і чаму айцішнікі ў Беларусі саромеюцца прызнавацца, што яны айцішнікі.

00:00 — вырвана з кантэксту

01:02 — чаму Лукашэнка не любіць айцішнікаў і што будзе з ПВТ

11:27 — пра постаць Усевалада Янчэўскага

16:47 — пра Цапкалу

19:20 — пра ролю Мікіты Мікада

21:13 — пра Яраслава Ліхачэўскага, Стрыжака і BYSOL

24:16 — пра Баграцова і чаму ён сышоў з публічнай прасторы

26:13 — пра Добкіна і сыход з EPAM

28:49 — пра «чысткі» ў ІТ

30:11 — калі не Ціханоўская, то хто

35:22 — стаўленне да Пазняка

36:52 — сцэнар Паўночнай Карэі

39:30 — ці варта чакаць блакавання сацсетак і ютуба, далучэння да расійскага інтэрнэту

41:36 — ці могуць у Беларусі айцішнікам забараніць выезд з краіны

42:53 — як працуе сістэма сачэння за беларусамі

47:13 — лічбавая Беларусь — каму яна патрэбная

1:02:31 — колькі дактароў у «еЗдароўі»

1:06:07 — ці рэальна зрабіць «Новую Беларусь» масавай без падтрымкі дзяржавы

1:08:00 — ці з’явіцца магчымасць адкрыцця рахунку праз «Новую Беларусь»

1:10:46 — ці дапаможа беларусам Украіна і што будзе пасля вайны

1:17:52 — першыя суткі вайны, калі думаў, што ракеты ляцяць на Вільню

1:20:06 — пра беларусафобію ва Украіне

1:22:11 — пра ўразлівасць лічбавых праектаў

1:25:35 — пра выбары анлайн

1:28:23 — як пройдуць наступныя выбары ў Беларусі

1:31:35 — якая будучыня ў беларускага офіса EPAM

1:32:49 — чаму сілавікі прымушаюць затрыманых называць заробкі на відэа

1:34:59 — кейсы, калі кашмарылі за данаты

1:40:34 — пра падзел на беларусаў і айцішнікаў і заробкі

1:43:05 — ці сумуюць айцішнікі па сырках

1:44:42 — пра грошы і дарагую машыну

1:48:58 — пра дуэт з Маргарытай Ляўчук

1:52:41 — пра Бабруйск, Астравец і АЭС

1:55:20 — як мянялася стаўленне да Лукашэнкі

Каментары4

  • Вася
    27.03.2023
    Тупые вопросы и тупые ответы.
    Занимайся лучше айти. политика это не твоё.
  • Семен
    27.03.2023
    Павел ты лучший. Спасибо ведущей за прекрасные вопросы.
  • Петя
    27.03.2023
    Вася, занимался и дальше лизанием. Это действительно твоё

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць