Усяго патроху11

На поўдні краіны пацяплее да +13°C

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 6—8 лістапада.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 6—8 лістапада.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 лістапада ў Беларусі воблачна. На значнай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег з дажджом), месцамі галалёд, туман. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 1°C, днём ад мінус 1 да плюс 5°C.

У Мінску 6 лістапада воблачна. Часам снег, мокры снег, днём невялікія ападкі. Слабы туман, галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°C, днём ад 0 да плюс 2°C.

7 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж). У асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі туман. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём плюс 1—8°C, па паўднёва‑ўсходняй палове плюс 9—12°C.

У Мінску 7 лістапада воблачна. Ноччу кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж), днём часам дажджы. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 5—7°C.

8 лістапада па краіне часам дажджы, месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, па паўднёвым усходзе да плюс 10°C, днём плюс 6—13°C.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу7

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі36

У сталічнай паліклініцы на Захадзе-4 апарат МРТ цяпер працуе кругласутачна — можна прайсці абследаванне хоць пасярод ночы4

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў12

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць