Свет1717

Мядзведзеў заявіў, што Украіны «не будзе на планеце»

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Украіна «не патрэбная» Расіі, Еўропе, ЗША, Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, а таксама ўласным грамадзянам, а таму яна «знікне». Пра гэта ён напісаў ва ўкантакце.

Дзмітрый Мядзведзеў / AP

Палітык выказаў меркаванне, што ў існаванні суседняй дзяржавы не зацікаўленыя на ўсіх кантынентах, а стаўленне насельніцтва Украіны выяўляецца ў тым, што «з 45 мільёнаў там засталося крыху больш за 20». Былы прэзідэнт мяркуе, што Украінай у 1991 годзе «назвалі кавалачкі Расіі», на якіх жывуць «мільёны нашых суайчыннікаў», у сувязі з чым «нам патрэбна вялікая Расія».

«Такая Украіна не патрэбная нікому на планеце. Менавіта таму яе не будзе», — рэзюмаваў Мядзведзеў.

Пры гэтым у 2010 годзе Мядзведзеў казаў, што Расія і Украіна — вельмі блізкія краіны, узровень стасункаў якіх варта перавесці ў партнёрскія, а таксама заклікаў «рэанімаваць» супрацоўніцтва Масквы і Кіева.

«Каб нанесці максімальную шкоду». Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў расіян красці заходні кантэнт

«Пачну граміць вас як злачынцаў». Мядзведзеў падбадзёрыў расійскіх вайскоўцаў і прамыслоўцаў цытатамі са Сталіна

Мядзведзеў гатовы дайсці да межаў Польшчы, каб «знішчыць неанацызм дашчэнту»

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Каментары17

  • Дзімона чакае Нюрнберг
    08.04.2023
    Нікому на планеце не патрэбная рашысцкая імперыя.
  • Камус Хеннесовіч
    08.04.2023
    Дастаткова ўжо таго, што Ўкраіна патрэбна сама сабе. У такім разе яна й усім іншым будзе патрэбна. А каму не патрэбна, уключна зь Мядзьведзевым, ідуць туды й туды, лесам і полем.
  • Абу
    08.04.2023
    А зараз наша пастаянная рубрыка - навіны з Навінак.

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА13

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА13

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць